• Пишем письмо для КЕО объемом от 100 до 6000 знаков,

  • Отправляем до 4 октября по адресу kmp@brsu.by
     с темой вида: №Группы-Фамилия-КЕО.

 

Мiжнародны праект КЕО

 

Стваральнiкам праекта з’яўляецца французскi мастак Жан-Марк Фiлiп (J-M Philippe).

Згодна з праектам плануецца ажыццявiць вывад на арбiту штучнага спадарожнiка Зямлi, якi будзе несцi ў сабе пробы вады, глебы, паветра, ДНК чалавека, а таксама вялiкi iнфармацыйны блок з адлюстраваннямi, музыкай, лiтаратурнымi творамi, тэхналагiчнымi схемамi, матэматычнымi доказамi i г.д.

Спадарожнiк будзе змяшчаць i сродкi чытання гэтай iнфармацыi, i наглядныя тлумачэннi па яе выкарыстаннi.

Старт напрыканцы 202? года. Вяртанне праз 50 000 гадоў.

У аснове праекта пачуццё захаплення планетай людзей, занепакоенасць лёсам сучасных культур, жаданне зберагчы iх разнастайнасць для нашчадкаў, iмкненне зрабiць гэта сумеснымi намаганнямi прадстаўнiкоў усяго чалавецтва.

Адсюль i назва праекта - КЕО.

 

Што яднае ўсё чалавецтва? Мова.

Cпецыяльным даследаваннем фанемнага складу ўсiх найбольш пашыраных моваў  ўстаноўлена, што найбольш часта ў iх выкарыстоўваюцца гукi:

[k], [e] i [o].

Галоўная мэта праекта КЕО ў тым, каб даць магчымасць кожнаму жыхару планеты накiраваць сваё пасланне тым, хто зможа прачытаць яго ў аддаленай будучынi.

Кожны мае ў сваiм распараджэннi  6 000 сiмвалаў: лiтар, знакаў пунктуацыi i т.п.

Пасланнi будуць запiсаны на адмысловых носьбiтах, якiя здольны вытрымаць выпрабаванне часам i размесцяцца разам з тэкстамi вялiкай электроннай бiблiятэкi.

Тое, што ў пасланнях асобных людзей будуць iх асабiстыя памкненнi, трывогi i мары з адпаведным культурным кантэкстам, якi, у прыватнасцi, адлюстроўваецца i ў самой мове лiстоў, вызначае галоўную каштоўнасць праекта.

Хто прачытае нашы лiсты?
Цi будзе каму iх чытаць наогул?
Што залежыць ад нас сёння, каб гэта было так?
Ш
то зацiкавiць нашых далёкiх нашчадкаў у неймавернай адлегласцi часу?
Што ёсць цiкавага ў нашым жыццi па-за межамi яго хуткаплыннай мазаiкi?
А магчыма менавiта канкрэтыка гэтай хуткаплыннасцi i будзе самым цiкавым?

КЕО вымушае ўгледзецца ў свет з пачуццём вялiкай адказнасцi за сябе, свой род, усё чалавецтва. Нават гэта ўжо апраўдвае яго. «Гэты праект, - пiша Жан-Марк Фiлiп, - як бы кiдае выклiк нам самiм. Ён дапамагае нам зразумець, кiм мы былi, хто мы ёсць сёння i куды рухаемся.

Якiмi словамi перадаць свае думкi?
Якой мовай?
Сёння ўжо жыхары больш за 120 краiн прынялi ўдзел у КЕО.
Яны даслалi пасланнi на 56 мовах.
 

Cярод iншых ёсць i нашая Беларусь.

Стваральнiкi праекта звяртаюцца да школьнiкаў, студэнтаў, настаўнiкаў, святароў з просьбай паведамiць усiм пра гэты праект i садзейнiчаць у адпраўцы сваiх пасланняў.

Зрабiць гэта можна па электроннай пошце на адрасы: jmphilippe@keo.org, альбо kjestin@keo.org.

Калi ж i з гэтым ёсць цяжкасцi, лiст можна накiраваць на звычайны паштовы адрас: 65 bis Boulevard Brune, 75014 Paris, France.

КЕО - гэта гуманiтарны некамерцыйны праект, якi эфектыўна ўзаемадзейнiчае з ААН.

«Праект не залежыць нi ад адной камерцыйнай або палiтычнай арганiзацыi».

 


 

Спадарожнiк вызначаецца асаблiвай прыгажосцю.

Панелi сонечных батарэяў, энергiя якiх спатрэбiцца  на пачатковым этапе палёту, аб’яднаны спецыяльным сплавам з памяццю формы.

Пры пераходзе з планетнага ценю ў асветленую Сонцам прастору крылы батарэяў ажывуць, робячы лёгкiя ўзмахi, як крылы цудоўнай птушкi.

Кругавая арбiта спадарожнiка будзе знаходзiцца на вышынi 1500 км. Тут КЕО зможа схавацца як ад уздзеяння радыяцыйных паясоў, так  i ад небяспекi сутыкнення з закiнутым ў космас iндустрыяльным смеццем.

 

kmp