BELAZAR

 

 

 

Белазар

 

Belazar - программа компьютерного перевода:

  • создана Олегом Азаровским в 2002 году в рамках проекта Belarusian Linguistic Technologies, BLT;

  • основана на технологии Transfer consecutive

  • осуществляет перевод с белорусского на русский язык и обратно;

  • распространяется бесплатно (сайт: http://belazar.info/belazar/).

Актуальная версия Belazar 6.1 (2009 год)

Алег АЗАРОЎСКІ, 1974 года нараджэння, матэматык-сістэмны праграміст. Пасля заканчэння Факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (ФПМІ) БДУ ў 1995 годзе працаваў праграмістам і сістэмным адміністратарам. Зараз працуе па спецыяльнасці ў прыватнай кампаніі. Жанаты, жыве ў беларускім горадзе Ліда.

У назве праграмы захаваная частка прозвішча Алега Азароўскага: «БелАЗАР».

Почтовый адрес Алега АЗАРОЎСКАГА: olegtut@tut.by

 

 

 

 

Парады па карыстанні перакладнікам

 

Асабiста Вы можаце палепшыць вынікі працы «Белазара», скарыстаўшыся наступнымі парадамі, каб падрыхтаваць тэкст да перакладу.

Пішыце правільна!

«Белазар» не зможа перакласці Ваш тэкст, калі ён будзе напісаны з арфаграфічнымі і сінтаксічнымі абмыламі. Таксама праверце, ці няма ў ім заменаў кірылічных літараў і, р, у, а і інш. на падобныя з выгляду лацінскія.
Калі Вы спрабуеце перакласці на рускую мову тэкст, напісаны тарашкевіцай, то спачатку перафарматуйце яго згодна з акадэмічным правапісам: прыбярыце “лішнія” мяккія знакі ь, замяніце па патрэбе э на е і г.д.
Не забывайцеся ставіць дзе трэба коскі і працяжнікі, а напрыканцы сказа – кропкі.

Пішыце зразумела!

Фармулюйце свае думкі простымі сказамі. Ідэальна, калі кожнаму сказу будзе адпавядаць адна думка. «Белазар» не паспее перабраць за адведзены час усе магчымыя варыянты спалучэння слоў, калі выточны сказ будзе доўгім. А значыць, выдадзены пераклад будзе не аптымальным.
Калі сказ можна падзяліць на два – зрабіце гэта. Не пішыце мудрагеліста – думка, запісаная меншым лікам слоў, будзе больш зразумелай і кампутарнаму перакладніку, і Вашым чытачам.

Спрасціце будову сказа

Часам перакладнік не можа слушна вызначыць сувязі слоў у сказе. Паспрабуйце перабудаваць сказ стандартным чынам: прыметнікі пастаўце перад дапасаванымі назоўнікамі; неазначальную частку складанага дзеяслова – пасля абвеснай формы; дзейнік – перад выказнікам; акалічнасці – наперадзе або напрыканцы сказу і г.д.

 

 

 

 

Функциональные возможности

 

1

Двусторонний перевод

Программа позволяет делать переводы как с русского языка на белорусский - так и наоборот. При этом при добавлении нового перевода в один словарь (например, русско-белоруский) - он автоматически добавляется и в другой (белорусско-русский)

2

Хранение словарных статей в виде словоформ

При добавлении нового слова в словарь, программа формирует и хранит также все его формы. Например, для существительного могут быть построены 12 словоформ, а для глагола - целых 30!

3

Возможность перевода коротких выражений

Белазар может переводить слово одного языка в словосочетание другого языка и наоборот, а также словосочетание в словосочетание! Словосочетание может содержать не более 5 слов

4

Интеллектуальная корректировка перевода

Белазар не просто переводит текст один-в-один. Он может внести, при необходимости, корректировки в перевод, чтобы достичь большей согласованности слов в предложении

5

Аккуратность и точность обработки текстов

Белазар можно использовать для перевода html-страниц, ini-файлов программ, переводов программных интерфейсов - он не портит теги, не сбивает строки. Белазар просто переводит те слова, которые он знает, и более никаких изменений в текст не вносит!

6

Автоматическое переключение раскладок клавиатуры

Везде в программе, где есть такая необходимость, реализовано автоматическое переключение раскладок клавиатуры с русского языка на белорусский и наоборот. Вам даже нет нужды инсталлировать эти раскладки в системе - Белазар самостоятельно инициализует их при загрузке, и сбросит при выходе из программы!

7

Орфографический контроль белорусского текста

В Белазаре версии 2.0 появился орфографический анализатор белорусского текста. Контроль орфографии базируется на правилах написания белорусских слов, и учитывает частоту появления тех или иных сочетаний букв в словах на белорусском языке

8

Скорость работы

Белазар создавался с тем расчетам, чтобы ускорить все операции, которые в нем можно выполнять: от вставки новых слов в словари - до получения готового перевода. "Горячие кнопки" и другие инструменты позволяют не использовать мышь в большинстве операций

9

Орфографический анализ

Встроенный в Белазар орфографический анализатор текста позволяет выявлять наиболее распространенные ошибки в беларуском языке, а также слова с возможными ошибками. Начиная с версии 3.5 орфоконтроль дополнен модулем частотного анализа буквосочетаний для беларуского и русского языков, что заметно повысило качество обнаружения возможных ошибок в текстах

10

Поддержка латиницы

Белазар обладает ограниченной поддержкой беларуской латиницы. Есть возможность импортировать текст, написанный латиницей, для редактирования в программе, а затем можно экспортировать его в латиницу. Программа поддерживает латиницу, сохраненную в кодовой странице СР1257 (Baltic), и в формате HTML Unicode

 

 

 

 

 

Белазар 6: што новага?

 

25.03.2009 Белазар 6 заўважна дапрацаван функцыянальна: удасканаленне алгарытмаў перакладу, пашырэнне беларускай часткі слоўніка, пошук і выпраўленне памылак у формах слоў у слоўніку праграмы.

 1. Слоўнік праграмы.

  • Слоўнік пашырыўся на 27 тыс. новых беларускіх артыкулаў. Паступова ён робіцца сапраўды ўніверсальным, улучаючы базавую лексіку абедзвюх моў.

  • У слоўніку Белазара 5 было шмат неперакладзеных рускіх дзеепрыметнікаў. Цяпер большасць з іх перакладзена беларускімі складанымі дзеепрыметнікамі "які/што (дзеяслоў)". Дзякуючы гэтым намаганням агульная колькасць неперакладзеных рускіх артыкулаў скарацілася з амаль 60 тыс. да прыблізна 15 тыс. лексічных адзінак.

  • Удасканалены фармат слоўніка праграмы паскарае пошук слоў і аперацыі загрузкі/захавання файлаў слоўніка.

  • Дзякуючы змененым правілам пабудовы формаў слова атрымалася без асаблівых цяжкасцяў захаваць у ім словы з "нестандартнай" марфалогіяй. Напрыклад, беларускія словы з прыстаўной "і": рвацца --> ірвацца, леў --> льва/ільва, лоб --> лба/ілба. Іншы прыклад - збеглы галосны паміж прыстаўкай і коранем слова: (бел) сабраць --> збяру, сагнаць --> зганю, (рус) вобрать --> вберу, взодрать --> вздеру, растереть --> .разотру.
     
    У дадатак цяпер праграма аўтаматычна апрацоўвае флексію напрыканцы асновы беларускага слова: (в->ў) адмо
    віць --> адмоўлю, ідэаліст --> ідэалісце, парада --> парадзе.

  • Цікавай навіной 6-й версіі з'яўляецца магчымасць дадання тлумачэнняў да артыкулаў слоўніка. На момант публікацыі тлумачэнні дададзены да ўсіх абрэвіятур. Але патэнцыйна магчыма стварэнне невялікага тлумачальнага слоўніка ў рамках праекта "Белазар".

  • Іншае ўдасканаленне - гэта тэматыкі артыкулаў. Кожнаму слоўнікаваму артыкулу можна надаць сваю тэматыку з больш за 100 наяўных тэматык, падзеленых на 18 групаў: тэхніка, біялогія, эканоміка, малаўжывальная і нелітаратурная лексіка і да т.п. Гэта доўгачаканая магчымасць з вельмі моцным патэнцыялам, накіраваным на паляпшэнне якасці перакладу. На дадзены момант рэалізавана толькі магчымасць адключэння непатрэбных тэматык падчас перакладання, але ўжо адно гэта можа значна палепшыць якасць выніковага тэксту. Напрыклад. вы можаце адключыць нелітаратурную лексіку падчас перакладу юрыдычнага дакумента, або тэматыкі з групы "Тэхніка", калі перакладаеце філасофскі трактат. У наступных версіях задзейнічанне тэматык будзе пашырана.

  • Дапрацаваны фармат слоўніка дазволіў захоўваць і карэктна перакладаць з рускай мовы ў складаныя беларускія дзеепрыметнікі выгляду "які не (дзеяслоў)". Напрыклад: (рус) "незнающий" --> "які/што не ведае".

  • Часткова апрацаваны і дададзены ў агульную базу "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак" Яна Станкевіча, "Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем" Зміцера Санько, з распаўсюджанымі фразеалагізмамі і прыказкамі.

  • Шмат працы і часу было выдаткавана на пошук і выпраўленне памылак у формах слоў у слоўніку. Напачатку з'яўлення праграмы ў Сеціве шматлікія карыстачы адгукнуліся на прапанову і дасылалі свае ўнёскі ў слоўнік Белазара. Нажаль, час ад часу там сустракаліся арфаграфічныя памылкі, якія ў выніку апынуліся ў агульнай базе. Праца над памылкамі будзе працягнута і надалей.

  •  І апошняя, але не меньш значная, навіна адносна слоўніка Белазара 6 гэта з'яўленне слоўніка "Скароты са знакамі прыпынку". Гэты слоўнік з'явіўся па запытах карыстачоў, і захоўвае шырока карыстаныя скароты накшталт "і да т.п.", "т.зв.", "за выкл." і іншыя, з перакладамі. Алгарытм перакладання адмыслова дапрацаваны каб адшукваць і карэктна перакладаць такія скароты.

 

2. Удасканаленне алгарытмаў перакладу.

  • Падвышана хуткасць перакладу. На вялікіх тэкстах пераклад адбываецца ў 2 разы хутчэй.

  • Абрэвіятуры захоўваюцца як назоўнікі, а таму маюць род/лік і могуць перакладацца ў кантэксце сказу, а не паасобку.

  • Пашыраны правілы спецапрацоўкі на іншыя выпадкі. Цяпер карэктна апрацоўваюцца прыназоўнікі (бел) с/з, у/ў/ва і (рус) с/со, в/во. Напрыклад: "у машыне", але "ва ўрачыстасцях".

  • Дададзена апрацоўка часціц (бел) ж/жа, б/бы. Напрыклад, "быў бы", але "была б".

  • Апрацоўка выпадку, калі (рус) "то" выконвае ролю часціцы і пішацца праз дэфіс. Прыклад: "сейчас-то" --> "зараз вось", "сегодня-то" --> "сёння вось".

  • Больш шырокае выкарыстанне кароткіх формаў у некаторых беларускіх дзеепрыметнікаў залежнага стану і якасных прыметнікаў. Тое ж датычна займеннікаў ("гэта машына" замест "гэтая машына").

  • Шмат працы пакладзена на больш дакладнае вызначэнне ролі слова ў сказе. Дзякуючы зваротнай сувязі з карыстачамі, аналізаваліся складаныя выпадкі, і ўдасканальваўся алгарытм аналізу. Вось толькі некалькі прыкладаў з дзясяткаў іншых:

 

Зыходны выраз

Пераклад Белазар 5

Пераклад Белазар 6

Не так ли?

Не ці так?

Ці не так?

Ждать в холодных прихожих.

Чакаць у лядоўнях пярэдніх пакояў.

Чакаць у халодных пярэдніх пакоях.

Настоящее море.

Сучаснасць моры.

Сапраўднае мора.

Северо-восток.

Северо-усход.

Паўночны ўсход.

З малых гадоў вучыўся Янка паважаць старэйшых

С малышек годов учился Янка взвесят старших

С малых лет учился Ваня уважать старших

 

 

 

 

 

 

Белазар 6.1

 

19.06.2009 Белазар обновлен до версии 6.1.  Перечень  исправлений и наработок:

  • Исправлен перевод одушевленных существительных в винительном падеже.

  • Краткое Ў больше не будет ставиться в переводе в начале сокращений. Пример: "Дырэктару УП".

  • Если исходное слово содержит как буквы исходного алфавита, так и другие символы - оно будет помечаться как ошибочное не только в исходном тексте, но и в переводе.

  • Возможность добавлять в словарь русские причастия и прилагательные с одинаковой основой, но разными краткими формами. Пример: "замедленный" - "замедлено" (прич., кр. форма) и "замедленно" (прил., кр. форма).

  • В списке слов словаря выводится род существительного.

  • Возможность добавлять в словарь существительные общего рода. Это одушевленные существительные, которые могут быть и мужского, и женского рода, в зависимости от контекста. Пример: "визави" (неизменный), "обдирала". Такие существительные в русском языке имеют одну парадигму (набор форм), а в белорусском языке могут иметь две разные парадигмы для существительных мужского и женского рода.

  • Возможность ввода в словарь белорусских слов с приставной "і", которые начинаются с "мх". Пример: "мох" - "імху".

  • Перакладны слоўнік складае 110 тысяч беларускіх і 152 тысячы расійскіх слоўнікавых артыкулаў.

 

 

 

 

Белазар  запушчаны на ReactOS

 

19.12.2009 Белазар быў паспяхова ўсталяваны і запушчаны на ReactOS!

ReactOS - вольная і бясплатная аперацыйная сістэма, сумяшчальная з Windows.

Официальный блог русскоязычной команды ReactOS можно почитать на Open-life.org,

Cамый удобный способ быстро получить ответы на вопросы по ReactOS - это зайти на irc-канал #reactos-ru сети irc.freenode.org и задать их там (англоязычный канал в этой же сети - #reactos).

 

 

 

 

 

Belazar Translation Server

 

Сервер перакладаў Белазара (Belazar Translation Server, BTS) - гэта служба Windows, якая выконвае беларуска-рускія і руска-беларускія пераклады з дапамогай рухавіка перакладаў Белазара (Belazar Translation Engine).

03.01.2013 Новая версія анлайн-перакладніка Белазар - Belazar Translation Server X beta - запушчана для шырокага тэставага карыстання па адрасе belazar.info.

На старонцы скарыстаныя перадавыя Web-тэхналогіі, што з'явіліся за апошнія гады: HTML 5, CSS 3, JavaScript і jQuery, Ajax, Web Storage і інш. Цяпер перакладнікам аднолькава зручна карыстацца як на вялікіх экранах персанальных кампутараў, гэтак і на ноўтбуках, планшэтах і смартфонах з іх невялікімі экранамі - старонка будзе аўтаматычна падладжвацца пад памер прылады.

 

Анлайн-перакладнік выкарыстоўвае найноўшы рухавічок перакладаў Belazar X, а таксама самую свежую базу перакладаў.

Сярод новых і дапрацаваных функцыяў Belazar X у параўнанні з папярэдняй версіяй 6.1:

  • пабудова сінтаксічнага дрэва сказа перад перакладам;

  • удасканалены пераклад прозвішчаў, ініцыялаў, скаротаў са знакамі прыпынку, іншамоўных назваў, запісаных лацініцай;

  • пераклад лічэбнікаў, запісаных арабскімі або рымскімі лічбамі;

  • абрэвіятуры са зменнымі канчаткамі ("Палітыка НЭПа"),

  • і шмат іншага.

Значна пашырыўся слоўнік перакладаў праграмы: за апошнія 3 з паловай гады яго памер павялічыўся ў 1.5 разы, і дасягнуў 390 тыс. слоўнікавых артыкулаў - 180 тыс. у беларускай частцы, і 212 тыс. у рускай.

Прыярытэт аддаваўся найбольш распаўсюджаным і запатрабаваным словам. Напрыклад, была апрацаваная агромністая база тэкстаў рускамоўнай мастацкай літаратуры, адтуль выбраныя 255 тыс. найбольш ужываных словаформаў, якія былі апрацаваныя і з беларускімі перакладамі дададзеныя да агульнай базы Белазара.

Перакладчык прытрымліваецца афіцыйнага беларускага правапісу 2010 года, аднак можа перакласці на рускую мову і “тарашкевіцу”, а таксама тэкст, напісаны старым афі-цыйным правапісам, што дзейнічаў да 2010 года.

Алег АЗАРОЎСКІ:

  • Калі ласка, пераканайся, што ты маеш найапошнюю версію аглядальніка Chrome, Firefox ці Opera. На іншых аглядальніках праца Белазара не гарантуецца.

  • Шаноўны дружа, калі ласка, карыстайся абноўленым анлайн-перакладнікам Belazar Translation Server, і дасылай свае нататкі і заўвагі на мой адрас, ці пішы ў гасцёўню.

 

 

 

 

 

Гутарка с Алегам АЗАРОЎСКІМ

 

 

- Алег, як наогул расшыфроўваецца назва праграмы "Белазар"?

- Насамрэч, "расшыфраваць" гэтае слова не так і складана, звярнуўшы ўвагу на маё імя:-).

 

 

- Паведайце, калі ласка, гісторыю стварэння "Белазара".

- У 2000 годзе мяне зацікавіла тэма перакладу інтэрфейсаў прыкладных праграм для Windows на беларускую мову.

У той час не існавала руска-беларускіх перакладчыкаў, якія маглі б дапамагчы мне ў гэтай справе. Але ж я праграміст!

Спачатку была створана праграма, якая дазваляла маніпуляваць моўнымі файламі розных фарматаў, а затым быў распрацаваны і сам руска-беларускі перакладчык "Белазар", першая версія якога была апублікавана 1 лістапада 2002 года.

 

- Ці вядомыя Вам іншыя спробы стварэння перакладчыкаў з/на беларускую мову?

Ніводная з вядомых мне праграм-перакладчыкаў не ўтрымоўвае беларускага моўнага модуля, у тым ліку і вядомы "ПРОМТ".

Ёсць праграмы, якія выконваюць асобныя функцыі, не звязаныя непасрэдна з атрыманнем перакладу: напрыклад, арфаграфічны аналіз тэкстаў ArfaBel (arfabel.belinter.net) і "Правапiс" (pravapis.tut.by).

 

- Ці адбываліся ў карыстальнікаў "Белазара" цікавыя выпадкі пры рабоце з праграмай?

- Аднойчы я атрымаў ліст з Екацярынбурга. Яго аўтар паведаміў, што, дзякаючы "Белазару", ён аднойчы вельмі ўразіў сваю дзяўчыну, якая жыве ў Мінску, калі прыслаў ёй ліст на беларускай мове...

 

- Дарэчы, наколькі актыўна дапамагаюць карыстальнікі ў папаўненні слоўніка?

- Карыстальнікі "Белазара" прымаюць самы актыўны ўдзел у напаўненні слоўніка. Мяркуйце самі: на пачатак 2004 года поўны слоўнік праграмы ўтрымоўваў 30,000 артыкулаў, а ўжо напрыканцы ліпеня я планую апублікаваць абнаўленне, у якім будзе больш за 51,000 слоў кожнай мовы!

 

- Цікава, у якіх краінах карыстаюцца "Белазарам"?

- Паводле звестак інтэрнэт-рэйтынгу "@Mail.ru" за чэрвень, большасць карыстальнікаў на сайт "Белазара" прыходзілі з Беларусі (41%), ЗША (33%), Расіі (10%), а таксама Нарвегіі, Украіны і іншых краін Еўропы, СНД і Прыбалтыкі.

 

Гутарку веў Павел БАДЗЯЛІК (красавiк, 2004 г.)

http://www.kv.by/index2004294301.htm

 

 

 

 

Алег Азароўскi: вынiкi i cпадзяваннi

 

2009

Алег Азароўскі: Мабыць, з'яўленне анлайн-перакладнікаў з/на беларускую мову - "Белазар Анлайн" і "Гугл Транслэйт".

2010

Алег Азароўскі: Спадзяванняў шмат! Патаненне унутрыбеларускага трафіку, з'яўленне беларускіх аналагаў да папулярных Web 2.0 сервісаў, пошукавыя серверы з улікам беларускай марфалогіі, афіцыйныя беларускамоўныя інтэрфейсы да АС Windows і офісных пакетаў. Калі хоць нешта з гэтага адбудзецца - год пройдзе не дарэмна.

 

 

 

 

«Белазарам» можна карыстацца нават з мабільніка

 

23.07.2009

Вялікую частку слоўнікавых баз дапоўнілі Вы самі. Можаце пахваліцца, што ведаеце ўсе занесеныя словы?

Алег Азароўскі: Пазалетась я, мабыць, мог так сказаць. Цяпер ужо не. За апошнія два гады дададзена шмат тэрміналогіі з самых разнастайных галінаў ведаў: фізіка, медыцына… Таксама апрацавана некалькі перакладных слоўнікаў, што былі алічбаваныя аматарамі. Там сустракаюцца розныя састарэлыя ды абласныя словы, усе іх ведаць проста немагчыма.

 

А асабіста Вы ў жыцці гаворыце на якой мове?

Алег Азароўскі: У залежнасці ад атачэння. На працы і ў краме — звычайна па‑расійску, дома — і так, і так, з беларускамоўнымі знаёмымі — безумоўна, па‑беларуску. Я лічу, што ведаю абедзве мовы дастаткова добра, каб не мець праблемаў з хуткім пераходам з адной на другую.

 

Як да Вашага праекту паставіліся родныя і сябры? Усё ж праграма вымагае шмат часу, але не прыносіць грошай.

Алег Азароўскі: Мама ў мяне была настаўніцай беларускай мовы. Часам ёй даводзіцца адказваць на розныя мае хітрыя лінгвістычныя пытанні. Яна бачыла артыкулы ў прэсе пра мой перакладнік і, я ведаю, ганарыцца. Цяжэй за ўсё даводзіцца маёй каханай, бо на яе прыпадае большасць хатніх клопатаў. Я ёй вельмі ўдзячны за разуменне!

 

Колькі людзей запампавала сабе праграму?

Алег Азароўскі: Па маіх падліках за апошняе паўгоддзе «Белазар» пампуюць паўтары тысячы разоў на месяц.

 

Усё магчымае ў «Белазары» ўжо зроблена?

Алег Азароўскі: Безумоўна, не! Спіс будучых дапрацовак для перакладніка займае восем старонак дробнага тэксту. Там ёсць, напрыклад, карэктны пераклад асабовых імёнаў, удасканаленне дапасавання прыназоўнікаў да назоўных групаў, кантэкстная памяць і шмат іншага. Аднак я хачу звярнуць вашую ўвагу на некаторыя тэндэнцыі ў інфармацыйных тэхналогіях. Па‑першае, платформы персанальных кампутараў і Windows у прыватнасці страчваюць сваё даміноўнае становішча. Паступова распаўсюджваюцца іншыя аперацыйныя сістэмы, з’яўляюцца іншыя кампутарныя прылады, якія могуць выйсці ў Сеціва. Па‑другое, усё часцей людзі замест традыцыйных кампутарных праграм пачынаюць карыстацца інтэрнэт‑сэрвісамі для штодзённай працы: набору тэкстаў, табліц, чытання пошты…

 

Значыцца, і «Белазар» будзе выкарыстоўвацца перадусім у інтэрнэце?

Алег Азароўскі: Лінгвістычныя праграмы рухаюцца гэтым шляхам — усе вядомыя ў гэтай галіне кампаніі займелі свае анлайн‑слоўнікі і сервісы перакладаў. Дзякуючы гэтаму наведнікі заўсёды карыстаюцца апошняй версіяй слоўніка, які не трэба пампаваць сабе і ўсталёўваць на кампутары. У дадатак, слоўнікам можна карыстацца з любой прылады, што мае выхад у інтэрнэт, — хоць з кішэннага кампутара, хоць са звычайнага мабільніка. Што датычыць традыцыйных перакладнікаў і слоўнікаў у выглядзе кампутарных праграм, дык яны застануцца, але, напэўна, будуць ссоўвацца ў бок прафесійнага выкарыстання, для людзей, што займаюцца перакладамі штодня і зарабляюць гэтым на жыццё. Здаецца, такі шлях сёння з’яўляецца аптымальным.

Наша Нiва

 

 

 

 

www.belsoft.tut.by

 

У Інтэрнэце зьявіўся адмысловы партал www.belsoft.tut.by. Стваральнік сайту – лідзкі праграміст Алег Азароўскі.

Падзелы сайта

  • Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!

  • Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў

  • "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!

  • Кароткі слоўнік кампутарных тэрмінаў (ангельска-руска-беларускі)

  • Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу

Алег Азароўскі: Цікава было атрымаць нейкую праграму па-беларуску. І з гэтага пачалося, а потым сам пачаў рабіць пераклады праграмаў, якімі я карыстаўся, а потым іх выкладваў на сваю старонку ў сеціве. Праграмы вельмі розныя. Напрыклад, той самы Total Commander, архіватар WinRAR, The Bat, і іншыя праграмы, зьвязаныя з музыкай, тэкстам, апрацоўкай графікі, інтэрнэтам.

Алег Азароўскі: Цяпер ня толькі я займаюся перакладам – цяпер любы жадаючы, любы наведнік сайту можа мне даслаць свае пераклады, я іх таксама выкладу на сваёй старонцы.

Алег Азароўскі: Спачатку гэта было ня вельмі проста, бо патрабавала некаторых спэцыяльных ведаў. Але апошнім часам софтавыя кампаніі, якія займаюцца выпускам праграмаў, даюць магчымасьць перакладаць свае праграмы на іншыя мовы іншым людзям. Працэс вельмі спрасьціўся. У большасьці выпадкаў да пэўнае праграмы прыкладаецца спэцыяльны моўны файл, які можна перакласьці на любую мову, і праграма атрымае інтэрфэйс на гэтай мове. Такія праграмы перакладаць ня так і складана. Трэба сказаць, што парушэньня капірайту няма, бо не зьмяняецца праграма.

Алег Азароўскі: Проста цікава мець свой кампутар на беларускай мове. Ня ведаю, магчыма, гэта і ёсьць патрыятызм.

 

 

 

 

 

Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo

www.belsoft.tut.by

 

 

Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo (у архіве RAR памерам 1.8 Мб)

Паўла Донаў: Прапаную ўсім наведвальнікам спампаваць бясплатны ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo

Гэты слоўнік стаўся вынікам шматгадовай працы Валентыны Пашкевіч ды групы супрацоўнікаў Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у ЗША і Канадзе.

Рэдакцыйная калегія: Зора Кіпель (старшыня рэдкалегіі да сакавіка 2003 г.), Янка Запруднік (старшыня рэдкалегіі ад красавіка 2003 г.).

Сябры рэдкалегіі: Антон Адамовіч, Міхась Бахар, Томас Бэрд (рэдактар ангельскай часткі), Вера Запруднік, Вітаўт Кіпель, Алла Романо, Васіль Русак, Юрка Рапецкі, Зьміцер Саўка, Аляксандар Сільвановіч, Юрка Станкевіч, Джон Стэнлі, Антон Шукелаць, Сяргей Шупа, Алена Юрэвіч.

Пад рэдакцыяй Сяргея Шупы. Менск, выдавец Зьміцер Колас © 2006.

Слоўнік зьмяшчае каля 30 000 слоўнікавых артыкулаў.

У адрозьненьне ад звыклай для беларускага карыстальніка расейскай слоўнікавай традыцыі, у ангельскай частцы слоўніка ўжыты не брытанскі, а амэрыканскі варыянт ангельскай мовы як больш пашыраны ў сьвеце. Гэта датычыць асаблівасьцяў правапісу, вымаўленьня, сэмантыкі словаў і фразэалёгіі.

У беларускай частцы ўжываецца “тарашкевіца” ў сучаснай нармалізаванай форме, замацаванай у зборы правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (Вільня-Менск, 2005).

Заўвагі што да электроннага слоўніка дасылайце Паўла Донаў

http://www.belsoft.tut.by/angielskabielaruski.rar

 

 

 

 

Прапановы Алега Азароўскага

 

Маё імя - Алег Азароўскі.

Лінгвістычнае праграмаванне - адно з маіх захапленняў.

Слоўнік - адзін с самых галоўных кампанентаў маіх лінгвістычных праграм. Ён утрымлівае словы на беларускай і рускай мовах, з граматычнай інфармацыяй, і перакладныя сувязі паміж імі.

У гэты слоўнік укладзена шмат працы і часу, і не толькі майго, але і іншых дабраахвотнікаў. Прозвішчы некаторых з іх можна пабачыць на галоўнай старонцы сайта.

Напрыканцы 2005 году я вырашыў адкрыць поўную версію слоўніка для вольнага доступу ўсім карыстальнікам маіх праграм, а таму ты ўжо цяпер можаш запампаваць яго са старонкі загрузкі.

 

Ёсць прапановы для ўсіх людзей, хто зацікаўлены ў далейшым развіцці праекту.

Прапанова №1

Давай разам дапаўняць слоўнік Белазара новымі словамі! Для гэтага ад цябе патрабуецца:

  • Добрае веданне беларускай і рускай моў,

  • Наяўнасць кампутара з доступам да электроннай пошты і трохі вольнага часу,

  • Жаданне плённа папрацаваць на карысць сабе і людзям!

Твая праца будзе такой: карыстаючыся перакладнікам у сваіх мэтах, ты выконваеш пераклады тэкстаў, дадаеш і карэктуеш словы і словазлучэнні ў слоўніку. А калі колькасць уведзеных табою словаформаў перавысіць 300 - адсылаеш сваю базу на мой e-mail. Твае пераклады будуць апрацаваныя і дададзеныя да агульнай базы.

Каб адправіць файлы, ты павінен выканаць экспартаванне базы дадзеных праз меню "Слоўнікі/Экспартаваць слоўнікі". Файлы экспартавання будуць змешчаныя ў падтэчку Export у тэчцы Белазара. Дасылаць неабходна толькі файлы з тыпам ".bzr".

Увага! Твае слоўнікі будуць кантралявацца на якасць перакладаў і правільнасць уведзеных слоў. Памылковыя словы будуць адхіляцца. Калі твой слоўнік будзе ўтрымліваць шмат памылак - ён будзе адхілены зусім.

Паглядзець - колькі слоў ты ўжо дадаў да слоўніка - можна ў меню "Слоўнікі/Паказаць статыстыку".

Прапанова №2

Стань на пэўны час галоўным рэдактарам слоўніка Белазара!

Гэтая прапанова датычыцца тых людзей, хто выдатна валодае абедзвюма мовамі, і гатовы прапанаваць сваю дапамогу ў апрацоўцы дасланых перакладаў і даданні іх у агульны слоўнік.

Пішы мне, і ты атрымаеш адмысловыя праграмы апрацоўкі, з дапамогай якіх выконваецца падгрузка ў агульны слоўнік новых перакладаў.

"Пасада" галоўнага рэдактара па чарзе пераходзіць ад аднаго карыстальніка да іншага, каб забяспечыць цэласнасць слоўніка праграмы. Пасля кожнага перыяду рэдагавання слоўнік будзе пратэставаны, скампанаваны, і выкладзены на гэтым сайце для вольнага доступу.

 

Паддзякi

Я дзякую ўсім, хто дапамагае мне ўдасканальваць Белазар, і тым, хто дапаўняе слоўнікі праграмы новымі артыкуламі.

Вось іх імёны:

  • Уладзіслаў Кулакевіч, "Радыёпарк" (Сяргей і Алена), Адам Шпакоўскі, Алекс Карачун, Аляксандр Андрушкевіч, Аляксандр Галліўлін, Аляксандр Лапусто, Аляксандр Міскевіч, Альгерд Чарняўскі, Андрэй Драгун, Антон Ш., Аня Касмачова, Валер Кісель, Васіль Забароўскі, Віктар Каліноўскі, Віктар Палсцюк, Вітаўт Касоўскі, Зміцер Каско AKA dzmitry[li] з Ліды, Зміцер Шышаноўскі, Зміцер Ятчэня, Ігар Карачун, Ігар Ласіца, К. Лашкевіч, Кэннат Брэнаг, М. Басалаеў, Міхась Баярын, Настасся, Спадар Юрась, Сяргей Бычкоў, Сяргей Ўкраінка, Сяржук Аляксандраў, Эдуард Олецкі, Юра ??? з Гародні, Яўген Каснерык, Яўген І., Недзялкаў AKA Skyrider,

  • і шматлікія іншыя...

Без вашай дапамогі праца над праграмай і слоўнікамі ішла б значна марудней. Дзякуй вам за падтрымку!

З найлепшымі пажаданнямі,

Алег Азароўскі, Беларускія Лігвістычныя Тэхналогіі

18.02.2013

  • Алег, якія ў Вас планы на бліжэйшы час?

  • Планаў шмат, але, на жаль, вольнага часу на іх ажыццяўленне заўсёды не хапае. Трэба паляпшаць пераклад слоў у кантэксце сказу. Трэба больш актыўна задзейнічаць дапамогу карыстальнікаў ва ўдасканаленні слоўніка праграмы. Можна дадаць у “Белазар” элементы статыстычнага машыннага перакладу, такога, які выкарыстоўваецца на сэрвісе Google Translate. А яшчэ ёсць жаданне зрабіць асобны перакладны анлайн-слоўнік, не перакладчык.

 

 

 

Белазар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

 

Белазар  гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з расейскай мовы на беларускую, і зваротна. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсьвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі артаграфічнымі памылкамі. Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003,Vista, 7. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня, і ня мае ніякіх абмежаваньняў па часе выкарыстаньня і колькасьці запускаў.

Магчымасьці

  • Белазар

    Распрацоўка

    Алег Азароўскі

    Апошняя вэрсія

    6.1  (01 чэрвеня 2009 г.;8 месяцаў таму)

    АС

    Microsoft Windows

    Тып

    праграма-перакладнік тэкстаў

    Ліцэнзія

    бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня

    Афіцыйная старонка

    belazar.belinter.net

    Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе рабіць пераклады як з расейскай мовы на беларускую — гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданьні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, расейска-беларускі) — ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-расейскі).

  • Захоўваньне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданьні новага слова ці словазлучэньня ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трываньне) — цэлых 30.

  • Магчымасьць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэньне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэньне ў словазлучэньне. Словазлучэньне можа ўтрымоўваць ня больш за 5 словаў.

  • Інтэлектуальная карэктоўка перакладу

Белазар ня проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасьці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасьці словаў у сказе.

  • Акуратнасьць і дакладнасьць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграмаў, перакладаў праграмных інтэрфэйсаў — ён не псуе тэгі, не зьбівае радкі, захоўваючы нязьменнай структуру зыходнага файла.

  • Аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры

Паўсюль у праграме, дзе ёсьць такая неабходнасьць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры з расейскай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталёўваць гэтыя раскладкі ў сыстэме — Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы.

  • Артаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары вэрсіі 2.0 зьявіўся артаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль артаграфіі грунтуецца на правілах напісантня беларускіх словаў, і ўлічвае чашчыню зьяўленьня тых ці іншых спалучэньняў літараў у словах на беларускай мове.

  • Хуткасьць працы

Белазар ствараўся з тым разьлікам, каб спрасьціць і паскорыць усе апэрацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі — да атрыманьня гатовага перакладу. «Гарачыя кнопкі» і іншыя прыстасаваньні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасьці апэрацыяў.

  • Артаграфічны аналіз

Убудаваны ў праграму артаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з вэрсіі 3.5 артакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэньняў для беларускай і расейскай моваў, што прыкметна павялічыла якасьць выяўленьня магчымых памылак у тэкстах.

  • Падтрымка лацінкі

Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсьць магчымасьць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагаваньня ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.

[Гісторыя

  • Вэрсія 1.0 (1 лістапада 2002 г.) — першая апублікаваная вэрсія Белазара. Выйшла ў сьвет у выглядзе дэма-вэрсіі.

  • Вэрсія 3.0 (сакавік, 2004)

  • Вэрсія 3.5 (красавік, 2004)

  • Вэрсія 3.7 (студзень, 2005)

  • Вэрсія 4 (красавік, 2005)

  • Вэрсія 5 (чэрвень, 2007)

  • Вэрсія 6 (сакавік, 2009)

 

 

 

Белазар

 

Белазар - гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з рускай мовы на беларускую, і зваротна. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі арфаграфічнымі памылкамі. Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003, Vista, 7. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамерцыйнага выкарыстання, і не мае ніякіх абмежаванняў па часе выкарыстання і колькасці запускаў.

Магчымасці

  • Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе рабіць пераклады як з рускай мовы на беларускую - гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) - ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-рускі).

  • Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданні новага слова ці словазлучэння ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трыванне) - цэлых 30!

  • Магчымасць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымоўваць не больш за 5 слоў.

  • Інтэлектуальная карэктоўка перакладу

Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасці слоў у сказе.

  • Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграм, перакладаў праграмных інтэрфейсаў - ён не псуе тэгі, не збівае радкі, захоўваючы нязменнай структуру зыходнага файла.

  • Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры

Паўсюль у праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталеўваць гэтыя раскладкі ў сістэме - Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы!

  • Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары версіі 2.0 з'явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі грунтуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і ўлічвае чашчыню з'яўлення тых ці іншых спалучэнняў літар у словах на беларускай мове.

  • Хуткасць працы

Белазар ствараўся з тым разлікам, каб спрасціць і паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі - да атрымання гатовага перакладу. "Гарачыя кнопкі" і іншыя прыстасаванні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацый.

  • Арфаграфічны аналіз

Убудаваны ў праграму арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што прыкметна павялічыла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах.

  • Падтрымка лацінкі

Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.

Спасылкі

 

 

 

 

Асобы 2009 года

 

28.12.2009

Дабрадзей года ў інтэрнэце — Ігар Маханёк

Самая вядомая ў свеце онлайн‑праграма для перакладу Google Translate ўзбагацілася беларускай мовай. Гэта пашырае магчымасці выкарыстання мовы ў сённяшнім свеце. Цяпер можна аўтаматычна перакласці з беларускай на яшчэ 50 моваў. Так, сёння гэтым рэсурсам карыстаецца нямнога людзей. Але і Скарынава «Біблія Руска» была даступная не кожнаму.

Ініцыятарам беларусізацыі праграмы быў інжынер кампаніі Google Ігар Маханёк. Ён беларус, які працуе ў Швейцарыі. Вядома, пераклад не ідэальны, але пачатак дадзены. Зараз трэба будзе толькі ўдасканальваць наяўны прадукт. Адзначаючы Маханька, мы адзначаем усіх людзей, якія беларусізуюць інтэрнэт.

  • Хведар Піскуноў стварыў першы электронны граматыка‑парадыгматычны слоўнік беларускай мовы «Парадыгма», а таксама праграму праверкі арфаграфіі «Літара».

  • Сяргей Чарнавокі пераклаў на беларускую мову інтэрфейсы Гугла, інтэрнэт‑энцыклапедыі Вікіпедыя, а таксама сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

  • Алег Азароўскі самастойна распрацаваў беларуска‑расійска‑беларускі перакладчык «Белазар».

Беларусізацыя Інтэрнэта дае будучыню беларускай мове і культуры.

 

 

kmp,