ПРАКТЫКАВАННI

 

 

Амонiмы. Паронiмы

 

 

 

 

2.1

Вызначце лексiчныя амонімы, амаформы, амафоны, амографы.

     Несцi дазор – iмкнуцца да зор, стáлы чалавек – пiсьмовыя сталы, ка́ра – кара́,  выкапаць я́му –перадаць яму́, горкі яблык – з’ехаць з горкi, баявыя гранаты – спелыя гранаты, вострая піла́ – пі́ла каву, кадры фільма – працоўныя кадры, з мяне даволі – iмкнуцца да волі, спелы плод – высокi плот, байкi К. Крапiвы – кашуля з байкi, каўнер з чырвонага коцiка – з’явiлiся коцiкi на вярбе, паўтары тоны – паўтары правiла, народны хор – на родны прастор.

 

 

 

 

 

 

2.2

Растлумачце, якія моўныя  сродкі выкарыстаны ў сказах (лексічныя амонімы,  амафоны, амаформы, амографы).

     1. У ранiшняй электрычцы чытае дзяўчына раман… Адкладзен раман на сягоння, развеяўся кнiжны туман – i новы тут, у вагоне, завязваецца раман (М. Маляўка). 2. Плач альбо парагачы, еду я па рагачы аж пад горад Рагачоў, кажуць, шмат там рагачоў (У. Мацвеенка). 3. Сопкi скончацца – i бераг перакулiцца ў пралiў. Тут стаяў калiсьцi Берынг i ў пралiў вiно пралiў (А. Сербантовiч). 4.  У рыжай разбойнiцы хвост, як мятла. Ад кары ўцякла – сляды замяла (В. Жуковiч). I зноў зазiмак на дварэ, лядком пакрыта лужына. Б’е дзяцел дзюбай па кары i паглядае спуджана (С. Шушкевiч). 5. Прахаплюся я са сну i на елку палячу: дзюба ў мяне доўгая, буду стукаць доўга я. Назiраю я тады, як буяюць ягады. З журавiн зрабiў каралi, журавы мяне каралi, што не ўсе яны паспелi, а дразды скляваць паспелi. Як спалохаў iх як след, – i  прапаў драздзiны след (С. Грахоўскi). 6. На поле выйшлi iгракi – вароны i гракi (С. Блатун). 7. Я ўспомніў свой родны край, дзе бегаў пастушком, дзе рос, дзе сцежкі мне знаёмы скрозь, дзе сілы ў сабе адчуў сялянскі кемлівы хлапчук, пючы здароўе майскіх рос .Пархута). 8. Яе (падкову) кавалi кавалi, разведчыкi згубiлi, а сёння зноў яе знайшлi, да капыта прыбiлi… (В. Коўтун).

 

 

 

 

 

 

2.3

Запiшыце словы, якiмi можна назваць:

     1) ’жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў цi iншага матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыi’ i ’адзiнку вымярэння колькасцi электрычнасцi, электрычнага зараду ў Мiжнароднай сiстэме адзiнак’;

      2) ’скарачэнне, пропуск у тэксце (навуковым, лiтаратурным, музычным) ’ i ’каштоўную паперу – аблiгацыю або грашовы знак’;

      3)  ’пароду ездавых, паляўнiчых i вартавых сабак’ i ’гатунак мяккай авечай i казiнай скуры’;

      4)  ’праваднiка суднаў, якi добра ведае бяспечны водны шлях’ i ’невялiкую марскую рыбу, якая суправаджае на далёкiя адлегласцi караблi i буйных  рыб, асаблiва акул’;

     5) ’жонка або дачка маркiза’ i ’знадворны навес над акном, дзвярыма, балконам для засцярогi ад сонца’;

      6)  ’невялiкую пеўчую птушку сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным пер’ем, якая водзiцца ў Амерыцы’i ’вышэйшы духоўны сан у каталiцкай царкве, а таксама асобуякая мае гэты сан’;

      7) ’вялiкую балотную птушку з доўгiмi нагамi i доўгай шыяй’ i ’прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага шаста, якi служыць рычагом’;

       8)  ’пеўчую птушку з атрада вераб’iных’ i ’аўсяныя крупы  або кашу з такiх круп’;

      9) ’доўгi высокi зямельны насып’ i ’ў механiзмах: стрыжань, якi круцiцца на апорах i перадае рух iншым часткам механiзма’;

      10) ’падсмажаную цi падсушаную лустачку хлеба’ i ’застольную прапанову выпiць за чыё-небудзь здароўе, за поспех у чым-небудзь або ў гонар каго-небудзь’/

 

 

 

 

2.4

Растлумачце значэнне міжмоўных амонiмаў.

     Вянок – венок, бурыць – бурить, вiтаць – витать, годнасць – годность, грамада – громода,  дыван – диван, нядзеля – неделя, абганяць – обгонять, араць – орать, адказ – отказ, плётка – плётка, плот – плот, рэч – речь, сварка – сварка, свет – свет, трус – трус.

 

 

 

 

 

 

 

2.5

Размяжуйце паронімы і паранамазы. Растлумачце значэнне паронімаў.

     Эфектны – эфектыўны; арганізатарскі – арганізацыйны; абагуліць – абагульніць; асабісты – асаблівы – асабовы; кампрэс – кампрэсар; эффект – дэфект; прыёмнік – прыёмшчык; грабар гарбар; транзіт – транзістар; кавадла – кувалда; транспарт – транспарант; адрас – адрасат – адрасант; практык – практыкант; кантынент – кантынгент; рэклама – рэкламацыя; калона – калонія; клірынг – клірас; лакальны – лаяльны; мажорны –
мажарытарны.

 

 

 

 

 

 

 

2.6

Выберыце неабходнае па сэнсе слова.

 

1. У лесе былi выдатныя грыбныя мясцiны, дзе раслi (адменны, адметны) баравiкi.

2. У небе з-за гор выплыў ускудлачаны (акраец, акраек) хмары.

3. Вучнi малодшых класаў павiнны добра (асвоiць, засвоiць) правiлы дарожнага руху.

4. Выдалi ўсiм свежую пасцельную бялiзну, адпрасаваную, снежна-белую, (крухмалiсты, крухмальны, крухмалены).

5. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху.

6. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова.

7. Гэты (абанент, абанемент) дае вам права на наведванне басейна на працягу трох месяцаў.

8. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку).

9. Iсцi па (расхлябаны, расхлябiсты) дарозе было цяжка i нязручна.

10. Сасонкi напаiлi паветра стойкiм (смаловы, смаляны) водарам.

 

 

 

 

 

 

2.7

Складзіце з паронімамі словазлучэнні і запішыце іх.

     Засушаны – засушлiвы, дрэўка – дрэўца, ваўнiсты – ваўняны, адукаваны – адукацыйны, аператыўны – аперацыйны, балотны – балоцісты, бескарыслівы – бескарысны, бульбоўнік – бульбянішча, вадзяністы – вадзяны – водны, вытворны – вытворчы, карыслівы – карысны, кветкавы – квяцісты, скарбніца – скарбонка, узорны – узорысты, павесялець – павесялiць, цагельны – цагляны, экзаменатарскi – экзаменацыйны.

 

 

 

 

 

 

 

2.8

Знайдзіце і выпраўце памылкі ва ўжыванні паронімаў.

 

     1. Пры дапамозе слова пісьменнік стварае карціны прыроды і быту, раскрывае характары людзей, паказваючы самыя складаныя душэўныя перажыткі.

     2. Справа ад дарогі ўзвышаўся гліняны бераг ракі.

     3. Кожны пісьменнік ведае, якую вялікую ролю ва ўзбагачэнні мовы адыгрываюць слоўнікі – дыялекталагічныя, тлумачальныя, фразеалагічныя.

     4. Iльнаводства – даходлiвая галiна сельскай гаспадаркi.

     5. У краме багаты выбар жаноцкіх сукенак і ўпрыгожанняў.

     6. Гэта быў вельмi востры на слова чалавек, баявiты, напорны журналiст.

     7. На паверхнi скалы вада ўтварыла паглыбленасць, якая мае форму самага сапраўднага катла.

     8. Мiкола вырас грубым, развязаным, самалюбiмым хлопцам.

    9. Аднак гэта была не проста вада i не расол, а нешта зусiм iншае. Нiбы ў ваду налiлi яблыневага соку.