|
Сiнонiмы. Антонiмы
|
|
3.1 |
Падбярыце да кожнага слова
сінонімы. Вызначце ў сiнанiмiчным радзе дамiнанту. |
Гневацца, нядобры, аргумент, звонка,
збуцвелы, iстотны, зiхацець, пужлiвы, бадзёры, асаблiвасць, пераносны,
аздабляць.
|
3. 2 |
У сінанімічных радах вызначце семантычныя і
стылістычныя сінонімы. |
1) Ісці, клыпаць, крочыць, рухацца, шыбаваць, брысці;
2) стукаць, грукацець, ляскаць, пастукваць, стукацца;
3) упасці, бухнуцца, гакнуцца, паваліцца, пляснуцца;
4) гаварыць, сакатаць, гутарыць, лапатаць, шаптаць;
5) паведамiць, аб’явiць, iнфармаваць, перадаць.
|
3.3 |
Падбярыце да слоў, што ў дужках,
адпаведны сінонім. |
Неспакойны – трывожны (ноч, характар), бадзёры – узнёслы (настрой,
чалавек), выразны – акрэслены (мэта, гаворка), даўнiшнi – застарэлы –
незапамятны (час, прыгода, хвароба), драбнiць – крышыць (агурок,
кукуруза), забаўны – займальны (дзяўчынка, матэрыял), згубіць – страціць
(грошы, прытомнасць), разысціся – размінуцца (машыны, сябры, дарогі),
суцэльны – бесперапынны (лясы, граніт, людскі паток).
|
3.4 |
Знайдзiце ў сказах сiнонiмы i вызначце iх тып. |
1. Уюцца змейкай срабрыстай дарожкi, брызгi золата ў небе блiшчаць,
i маркотныя месяца рожкi праз марозную мглу зiхацяць (М. Багдановiч). 2.
Прачнiся, зямля, прабудзiся з цяжкага сну (М. Багдановiч). 3. Цi не вецер гэта
звонкi ў тонкiх зёлках шапацiць? Або мо сухi, высокi ля ракi чрот шумiць? (М.
Багдановiч). 4. Не даюць мне думаць зыкi, што ляцяць, дрыжаць, звiняць (М.
Багдановiч). 5. Нясём мы квецень i нясём жалобу сюды на плошчу, каб на месцы
лобным ачысцiць, адбялiць сваю душу (А. Сербантовiч). 6. Глядзi, стаяць не за
гарамi – тут вёска, а царква – вунь там… Дзiўлюся я:
навошта храмы, калi ўся
зямля, як
храм!… (А. Сербантовiч).
7. Iм вышэй да сонца ўзнiмацца, з вышынi
глядзець на дзiўных нас, на малыя крыўды забывацца, адвыкаць ад дробязных абраз
(А. Сербантовiч). 8. Яму падцягваў хрыплы хтосьцi, i я махаў у такт рукой i
гэтай шчырай весялосцi, i гэтай радасцi людской (А. Сербантовiч). 9. Я таксама
хлопец
бiты.
Адкрываць я
сам прывык, а душа
як неадкрыты, невядомы
мацярык
(А.
Сербантовiч). 10. Пайшоў баец, высокi i худы, рудая сажа ў некалькi пластоў
засыпала сляды каля кустоў i твар яго бязвусы, малады (А. Сербантовiч).
|
3.5 |
Знайдзiце лiшняе слова ў
сiнанiмiчным радзе. Абгрунтуйце свой адказ. |
1) Прасiць, выпрошваць,
клянчыць, вымольваць, вымавiць, хадайнiчаць;
2) прывыкнуць, аснавацца, прызвычаiцца, асвоiцца, уцягнуцца,
зжыцца;
3) спалохацца, спужацца, спудзiцца, здрэйфаваць, злякацца,
жахнуцца;
4) утойваць, хаваць, скрываць, таiць, утаймоўваць, маўчаць.
|
3.6 |
Вызначце адрозненне ў
лексічным значэнні беларускіх i запазычаных слоў. Вызначце тып
сінонімаў (семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя). |
Адзiнка
– экзэмпляр, адпаведнасць – гармонiя, перапынак – антракт, спрэчка – дыскусія,
маленькі – мініяцюрны, памочнік – асiстэнт, насмешка – іронія, аднаўленне –
рэстаўрацыя.
|
3.7 |
Спішыце, ставячы
замест кропак абсалютныя сінонімы. |
Урач – ..., смелы – ..., дадому – ...,
хутка – ..., трапіць (у
мішэнь) — ..., маланка – ..., патушаны (агонь) – ..., жабрак – ..., ікона – ..., гума – ..., мімаволі – ..., пяшком – ...,
ведаць – ...,
празяваць – ..., ваўчыца – ..., човен – ..., плячысты – ...,
шыбеніца – ..., адзнака (на экзамене) – ..., мацярык – ..., сустрэча
– ..., хопіць – ..., палярныя (погляды) – ..., пець – ...
|
3.8 |
Прывядзiце прыклады антонiмаў,
якiя абазначаюць: |
1) супрацьлеглыя якасцi, уласцiвасцi;
2) супрацьлеглую накiраванасць дзеяння;
3) супрацьлеглыя прасторавыя адносiны;
4) супрацьлеглыя часавыя адносiны.
|
3.9 |
Падбярыце да кожнага
лексіка-семантычнага варыянта мнагазначных слоў адпаведны
антонім. |
Ясны месяц –
… месяц, яснае неба – … неба, ясны позiрк – …, ясная дыкцыя – … дыкцыя, ясны
адказ – … адказ; смутная дзяўчына – …. дзяўчына, смутныя намёкi – … намёкi,
смутныя часы – … часы.
|
3.10 |
Падбярыце антонімы да выдзеленых слоў у
прыказках. Укажыце прымету, паводле якой адбываецца супрацьпастаўленне (якасная
супрацьлегласць; супрацьлеглы напрамак дзеянняў, супрацьлегласць уласцівасцей,
прымет; прасторавыя і часавыя каардынацыйныя паняцці).
|
1.
Калi бяроза жаўцее ўвосень з верхавiны, наступная вясна будзе ранняя, а калi знiзу, дык …. 2. Хто не бачыў вялiкага, той з … дзiвiцца. 3. Лепш з
разумным згубiць, чым з дурнем … . 4. Схлусiш сёння, не павераць i … .
5. Добрая жонка дом зберажэ, а … рукавом растрасе. 6. Лепей трошкi
зрабiць, чым … нагаварыць. 7. Горкая часам праца, ды хлеб ад … . 8. Чым
такi скорам, дык лепш … .
|
3.11 |
Падбярыце да слоў антонімы:
а) лексічныя, б) словаўтваральныя.
|
а) салодкі, гарачы, шум, дзень, жывы;
б) радасны, ліквідны, гаваркі, людны.
|
3.12 |
Вызначце тыпы
антонiмаў.
|
1. Я ведаю, што мне не
хопiць бору, каб умясцiць на дрэвах венкавых людское шчасце i людское
гора, тугу па мёртвых, радасць па жывых (А. Сербантовiч). 2. Трашчаў
ядловец, быццам порах, а я не знаў, што
мне рабiць. Я не хацеў
яе
запомнiць i не магу яе забыць
(А. Сербантовiч). 3. Калi нi выйду – позна
я цi рана – мне радасна, што родная зямля каронаю снапоў каранавана (А.
Сербантовiч). 4. Дзяўчо стаяла i спявала, глядзела сумна на маяк: «Яшчэ
ўчора сустракала, а сёння зноў праводжу я». (А. Сербантовiч). 5. Як
трэба пiльным быць тут да зарэзу, каб з голых яблынь росчыркам рукi сукi
непладаносныя – абрэзаць, пакiнуць – пладаносныя сукi (А. Сербантовiч).
6. Шырока ходзiць маятнiк-каса. На ёй усходзiць сонца i заходзiць (А.
Сербантовiч). 7. Ты прыпомнi iх стойкасць аднойчы, бо жадаюць яны не
адны, каб пакiнуць на старасць ночы i забраць маладыя днi (А.
Сербантовiч). 8. Дзяўчаты пойдуць карагодам, тады i
зблiзку, i здаля
здавацца будзе мне, што мёдам запахла
ўся мая зямля (А. Сербантовiч). 9.
Вось – новая чорная рана! Шрам застанецца – за век не забыць! Так я цябе
палюбiў нечакана, я нечакана хачу разлюбiць (А. Сербантовiч). 10. На
цябе нахлыне i адхлыне думак растрывожаны прыбой (А. Сербантовiч).11.
Болей зло, чым дабро, тут вярстуе цёмны шлях чалавецтва, круты (Н. Мацяж).
12. Не думай, што гэта iмгненне было не нашым з табою, а толькi маiм,
што я – пагарэлец, а ты – херувiм (Н. Гiлевiч). 13. Мог сто кашуль
шаўковых мець, а ён сказаў: «Не трэба! Цi ж я магу шаўкi надзець, калi
на iншых – зрэб’е» (Н. Гiлевiч).
|
3.13 |
Выпраўце памылкі, звязаныя з ужываннем
антонімаў.
|
1.
Трэба ўжо цяпер вучыцца адрозніваць чорнае ад белага, благое ад дрэннага. 2. Тут
паэт паказаў палярныя якасці чалавечага характару: хлуслівасць і абыякавасць,
скупасць і праўдзівасць, стараннасць і палахлівасць. 3. То патухне, то пагасне
маяк на беразе, ад гэтага ўсё наваколле то азаралася, то ахоплівалася цемрай.
|
|