ПРАКТЫКАВАННI

 

 

Актыўная і пасіўная лексіка

 

 

 

 

5.1

Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.

      Іспыты, скрыжалі, атрамант, каліта, зельнік, вакацыі, дэпеша, тлумач, бортнiк, струг, сярнiчкi, сапа, рабунак, пенаты, варштат, гiцаль, каморнiк, iмбрычак, эскулап, модлы, падлоўчы.

 

 

 

 

 

 

5.2

Растлумачце значэннi ўстарэлых слоў.

 

 

     Мадрыгал, чын, цэгло, цясак, чалабiтная, чапец, астрог, прашча, булат, бурмiстр, булачнiк, воласць, вотчына, кiчка, дзед, жупан, таран, струг, стадола, ахмiстрыня, аброк, бурмiстр, салоп, кабат, дзедзiч, дзядзiнец, кандуiт.

 

 

 

 

 

 

5.3

Выпішыце архаiзмы ў адзін слупок, гістарызмы – у другі.

     Харунжы, дзядзькаванне, стаханавец, земства, жупан, губерня, перст, бортнік, войт, лемантар, жаўнер, нэп, гута, паншчына, дзіда, жандар, варунак, сямiгодка, дзяснiца, дарэктар, стралец, грош, чынш, аканом, кайстра, ловы, заштатны.

 

 

 

 

 

5.4

Карыстаючыся ТСБМ, вызначце значэннi слоў. Якiя з iх з’яўляюцца ўстарэлымi?

 

     Вянец, жазло, грамата, плаха, дадатны, катапульта, жакет, iмасць, таран, камора.

 

 

 

 

 

 

 

5.5

 

Прачытайце тэкст. Выпiшыце словы, якiя ўзнiклi ў сувязi са з’яўленнем ксеракса. Вызначце, як яны ўтвораны.

 

Ксеракс

     Наша ўстанова набыла ксеракс. Сталi аказваць платныя паслугi насельнiцтву. Заходзiць грамадзянiн, просiць:
     – У вас можна адксеракопiць дакумень?
     Заходзiць другi:
     – Мне трэба адксерыць дзве старонкi!
     Трэцi звяртаецца:
     – Хачу адксераксiць пашпарт!
     Новы наведвальнiк:
     – Ксерыруйце мне, калi ласка, вось гэтую паперу!
     Чарга працягваецца:
     – Зрабiце мне ксерыю…
     – Прашу адценiць вось гэта…
     – З задавальненнем зробiм вам копii! – адказваем мы i запiсваем новыя словы, створаныя народам у сувязi са з’яўленнем ксеракса (М. Слiва).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.6

Знайдзiце ў сказах iндывiдуальна-аўтарскiя неалагiзмы, вызначце iх тып i ўтварэнне.

 

     1. Лечыць найлепш імглатэрапія, вочы прывабней гараць у імгле (Р. Барадулiн). 2. Як певень на курасаднік, сонца за лесам села (Р. Барадулiн). 3. Бягуць ад стрэсу, ад падаткаў, ад тэлерадыёападкаў (Р. Барадулiн). 4. Гайдаецца хлопец гайдаецца, ды маці чужая ўглядаецца,  а вочы такія сінія – як сыннія  (Р. Барадулiн). 5.  Не яблынька лясовая – Ты  злая асачынка… (Р. Барадулiн). 6. Мой друг, не забывай пра дух. Ёсць варыва – для чэрава, для сэрца трэба – верыва! (Р. Барадулiн). 7. І па хвалях ішла ці плыла, як плотка, у белым кажусе, у белай хусціне, лёгкая на ўспаміне, зімавея – крамяная цётка; ураджай, недарод, градабой – на народ, ннеў і ласка зямлі і неба... (Р. Барадулiн). 8. Ад намеру да намерыку,  як ад прорвы  да калодзежа  (Р. Барадулiн). 9.  Сонца  шматструннем   праз  вецер   налётамі  выбіла    шлях...  (А. Александровіч). 10. Завечарылася бярозавая просінь... (Т. Кляшторны).