ПРАКТЫКАВАННI

 

 

 

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання

 

 

 

 

6.1

Вызначце, якія словы адносяцца да агульнаславянскай, усходнеславянскай і ўласнабеларускай лексікі.

 

 

     Возера, бура, снягiр, грэчка, вушак, ахапак, каромысел, самавар, каша, заяц, восень, адмысловы, весялун, мядзведзь, буякi, калыхаць, рабро, сястра, байка, вясёлка, чацвер, вопратка.

 

 

 

 

 

 

 

6.2

Вызначце, з якой мовы запазычаны прыведзеныя словы. Падкрэсліце фанетыка-марфалагічныя адметнасці запазычанняў.

 

 

     Галактыка, агiтацыя, лiхтар, камуфляж, вiяланчэль, боцман, салака, рэцэпт, авантура, фiле, джэм, хакей, дыспетчар, рыторыка, вiрус, iнкасатар, дамба, навага, кiшлак, папаха, тэрмас, муштра, спiнiнг, ядловец, падарунак, тлусты, маркетынг, акварыум, аратар, ранцье, суфлёр, гвалт, гiпноз, бурлак, быдла, гербарый, блiндаж, гладыёлус, павiдла, заядлы, кемпiнг, кепскi.

 

 

 

 

 

 

6.3

Вызначце, якiя з прыведзеных беларускiх слоў утварылiся як калькi, а якiя – як паўкалькi.

     Сейбiт, насельнiцтва, выпраменьванне, глядач, адноснасць, аглядальнiк, безумоўны, працаўнiк, пяшчота, хвароба, мэтазгоднасць, выключальнiк.

 

 

 

 

 

6.4

Выпраўце дапушчаныя памылкi ў сказах.

 

     1. Дазвольце вам уручыць гэты сувенір на памяць! 2. Атэстацыя супрацоўнiкаў у арганiзацыi завяршылася. 3. Пара памяняць навакольны антураж. 4. Урачысты картэж накiраваўся на цэнтральную плошчу горада. 5. Настальгія па радзіме не давала ім спакою. 6. Гэта можна растлумачыць толькі асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту. 7. Цяпер мы будзем супрацоўнічаць на аснове роўнага парытэту. 8. Брыфінг прайшоў даволі бурна і скончыўся праз два дні.

 

 

 

 

 

 

 

6.5

Знайдзiце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні запазычаных слоў. Растлумачце, у чым яны заключаюцца.

     1. Гэтая кніга, якая стала бестселерам, амаль не раскупалася. 2. Ён прайшоў усе інстанцыі – ад першага да адзінаццатага класа. 3. На стале ляжаў тоненькі фаліянт. 4. Аматары сімфанічнай музыкі заўсёды могуць сустрэцца ў фан-клубе. 5. У паветры стаяў пах эйфарыі. 6. На птушыным двары   певень  дамінуе  над  курамі. 7. Каля  нашага  дома пабудавалі невялікі  супермаркет. 8. Сёння будуць паказваць двухсерыйны серыял. 9. У гэтую манаграфію ўвайшлі творы Коласа, Купалы, Багдановіча і іншых беларускіх класікаў. 10. Гэты прэцэдэнт быў выпадковым і больш не паўторыцца.

 

 

 

 

 

6.6

Растлумачце значэнні экзатызмаў.

     Бундэсвер, мiлорд, шэрыф, акын, джыга, сафра, кеб, хурал, ярд, зурна, яранга, шылiнг, чардаш, ятаган, юрта, чайхана, кабзар, кангрэсмен, мыза.