ПРАКТЫКАВАННI

 

 

Стылiстычныя разрады лексiкi

 

 

 

 

7.1

Складзіце лексіка-стылістычныя парадыгмы, каб у іх склад уваходзілі прыведзеныя словы.

     Вяшчаць, гультай, твар.

 

 

 

 

 

 

7.2

Знайдзiце ў сказах стылiстычна афарбаваныя словы. Вызначце, да якой лексiкi (кнiжнай, гутарковай) яны адносяцца.

 

 

     1. – Сыдзi  з   дарогi, а   то як   плясну па мордзе –  сваiх  не  пазнаеш!  (Я.  Рамановiч).   2. – Сволач! Хулiган! Пусцi, кажу, а то дрэнна будзе… (Я. Рамановiч). 3. – А-а! Дзядочак к нам на госцi прыплёўся (Я. Купала). 4. – Муж i жонка звычайна працуюць. Дома пэўны камфорт. Адзiн , што радзей – двое дзяцей уцяпляюць камфорт. А ўсё разам надае сям’i ўстойлiвасць, стэрэатып шчаслiвага жыцця, Масавая мадэль. Як забудова новых раёнаў (К. Губарэвiч). 5. – Ты чаго тушуешся? Будзь смялейшай! Не апускай свае ясныя вочы перад якiм-небудзь абармотам! (К. Губарэвiч). 6. – Не, не даваў. Яны самi змiкiцiлi (А. Макаёнак). 7. – Не мялi лухты, Вiктар. Дай пагаварыць. Я ўзурпiрую права гаспадара. Як старэйшы (I. Шамякiн). 8. Над растрывожаным палеткам вятрыска воблакi скубе (В. Коўтун).

 

 

 

 

 

 

7.3

Запiшыце назвы прапушчаных слоў i паняццяў з указанай эмацыянальна-экспрэсiўнай афарбоўкай.

     Веласiпед – … (жарт.), непаваротлiвы чалавек – … (неадабр.), рассеяны, няўважлiвы чалавек – … (груб.), ’шумлiвая пагулянка’ – … (жарт.), ’хадзiць туды i сюды, сланяцца без справы’ – … (неадабр.), ’звяртацца да каго-небудзь на “ты” ’ – … (неадабр.), ’той, хто дзярэ горла’ – … (груб.), ’той, хто ва ўсiм прытрымлiваецца моды; франт’ – … (пагардл.), ’той, хто падраджаецца на на прыватныя выгадныя заработкi’ – … (неадабр.), не надта добры чытальнiк – … (iран.), ’чалавек, якi прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-небудзь, дробязям, чым сутнасцi; фармалiст’ – … (iран.), ’аб чалавеку: нiкчэмны, бязвольны, нерашучы’ – … (пагардл.), ’нязграбная доўгая адзежына’ – … (iран.), ’дурань, тупiца’ – … (лаянк.).

 

 

 

 

 

7.4

Падбярыце адпаведныя сiнонiмы кнiжнай афарбоўкi да прыведзеных дэфiнiцый.

 

     ’Вiдазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць’; ’вагальны рух пругкага цела, дрыжанне’; ’сiстэма строгага падпарадкавання малодшых старшым па службе’, ’кароткая прывiтальная застольная прамова’, ’выключны, рэдкнезвычайны’, ’разглядванне, пасiўнае нагляданне’, ’наўмысна няправiльна пабудаваны вывад, якi фармальна здаецца правiльным’, ’злосная, вострая, з’едлiвая насмешка’, ’чалавек, якi любiць весцi доўгiя разважаннi павучальнага характару’, ’прынятая паслядоўнасць абрадавых дзеянняў’, ’уплыў, павага, якой карыстаецца хто-, што-небудзь’, ’уступ да чаго-небудзь, да якiх-небудзь з’яў, падзей’, ’раптоўныя змены. Павароты ў якiх-небудзь падзеях, у жыццi’.

 

 

 

 

 

 

 

7.5

Падбярыце сiнонiмы кнiжнай афарбоўкi да прыведзеных слоў.

   Загана, варожы, сум, забарона, тоесны, распаўсюджанне, дасведчанасць, прыгожы, iншасказальны, незвычайны, роздум, усебаковасць, выразнасць, атаясамлiванне, бяссэнсiца, паскораны, прызначэнне, увасабленне, вiдазмяненне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.6

Вызначце эмацыянальна-экспрэсiўную афарбоўку выдзеленых слоў (iранiчнае, жартаўлiвае, зневажальнае, пагардлiвае, неадабральнае, фамiльярнае, грубае, ласкальнае).

 

     1. Што сказаць пра майскае ранне, калі ў росах салоўка пяе?
    2. Чаго ён баіцца? Што забяруць правы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу?
     3. Ён ніколі не быў “сачком”, не перакладаў сваёй работы на чужыя плечы.
     4. Яго слава нястомнага крытыкана была вядома.
     5. Карнееў не надта ўзрадаваўся прысутнасці суседа-зубаскала.
     6. Алесь быў нядрэнны хлопец, але слабак.

 

 

 

 

 

7.7

У кожным радку знайдзіце “пятае лішняе” (слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі).

 

     Раменьчык, складанчык, каменьчык, струменьчык, вузельчык.
     Аблачынка, пярынка, катрынка, дзяўчынка, машынка.
     Відовішча, ямішча, дамішча, лапішча, вятрышча.

 

 

 

 

 

 

 

7.8

Размяжуйце выразы па групах: 1) выразы, якія маюць кніжную афарбоўку,
2) стылістычна нейтральныя выразы, 3) размоўна-гутарковыя выразы.

 

     Пускацца ў вандроўку, волат мастацкага слова, агульначалавечыя каштоўнасці, ускладаць надзеі, падупасці здароўем, важкі аргумент, стаўленне да жыцця, сядзець на дыеце, абраць правільны накірунак, шуснуць у гушчар, арэол славы, несці страты, прыняць да свайго хаўрусу.