ПРАКТЫКАВАННI

 

 

 

 

Фразеалогiя

 

 

 

 

8.1

Дапішыце да фразеалагізмаў прыфразеалагічныя словы.

 

     … боб з гарохам; … як бот, … як у бочку, … як бубен, … як мыльная бурбалка, … куды веце дзьме, … куды вочы глядзяць, … мiма вушэй, … як рэпу грызцi, … як гусь з парасём, … як дзiрка ў мосце, … звязаць двух слоў, … пры сваiх iнтарэсах, … як сiдараву казу, … ля разбiтага карыта, … як дзве кроплi вады, … куры не клююць, … як лапцем па цымбалах, … казанскай сiратой, … на горкi яблык.

 

 

 

 

 

 

8.2

Вызначце тып семантычнай злітнасці фразеалагічных адзінак.

 

 

     Нага на нагу, нi рыба нi мяса, паказваць зубы, на ўсе застаўкi, згусцiць фарбы, хоць ваўкоў ганяй, цяля язык аджавала, са спакойным сэрцам, хоць іголкі збірай, губы надзьмуць, рабіць выгляд, сунуць нос, як гром з яснага неба, абое рабое, начная зязюля, прытча ва языцах, падлiваць масла ў агонь, закiдаць шапкамi, злосць бярэ.

 

 

 

 

 

 

8.3

Знайдзiце ў фразеалагiзмах устарэлыя словы. Акрэслiце iх значэннi.

     Перцiся супраць ражна, аршын з шапкаю, пуд солi з’есцi, байды бiць, бачыць на тры сажнi пад зямлёй, бiць чалом, чын чынам, у чорта на кулiчках, сямi пядзяў у лбе, пад спудам, нi на гран, нi за грош, не фунт iзюму, малая сошка, кот марцовы, каскасы сажань у плячах.

 

 

 

 

 

8.4

Вызначце сінтаксічную ролю фразеалагізмаў.

 

     1. – Мы не лодары, вароны, спрытныя працаўнiкi, добра спiм, устаём мы рана, не адлежваем бакi (А. Ахмедава). 2. Высокi плот ён пераскокваў адным махам i бег на пагранiчны пост да салдата  (С.  Грахоўскi). 3.  Пакуль тая  бульба, то вы закусiце  чым бог  паслаў  (П. Мiсько).   4. «Вой! Вой! Ратуйце!» – закрычалi яны ў два галасы i далi дзёру (У. Лiпскi). 5. У гэтую мiнуту ззаду наехала на яе  другая крыга i   штурханула   так, што   Мiкiтка паляцеў  дагары нагамi   (Я. Маўр). 6. Матчыны  словы кранулi  за жывое. Няўжо  ён, Грышка Сапун,  горшы за Толю?  (П. Рунец). 7. Як скажа хто «брукi» замест «брюкi», «трапка» замест «тряпка», так суседзi заходзяцца ад смеху (А. Вольскi). 8. – Як я пагляджу, дык мой хлопец не промах: выбраў сабе дзяўчыну да пары (К. Крапiва). 9. Марынка ж была росту невялiчкага, але быстрая, тут ёсць тут няма (А. Кудравец). 10. Дзе-нiдзе … яшчэ iснуе пагроза навешвання ярлыкоў у выпадку смелых крытычных абагульненняў… (В. Каваленка). 11. Гэты хлапчына малады ды раннi, пальца ў рот яму   не   кладзi  (I. Шамякiн).    12. Не  будзем  жа кожнаму  сустрэчнаму гаварыць пра  ўсё  (В. Хомчанка).

 

 

 

 

 

 

 

8.5

Вызначце сiнтаксiчную функцыю фразеалагiзмаў змяя падкалодная i перакацi-поле ў сказах. Падумайце, ад чаго залежыць сiнтаксiчная роля гэтых устойлiвых адзiнак.

     1. Такая маладая, такая, здаецца, добрая, а на самай справе для мяне яна змяя падкалодная… (М. Машара). А ты, змяя падкалодная. Чаго тут тырчыш? (М. Матукоўскi). Гэта Альжбета так яго навучыла, змяя падкалодная… (М. Гiль). 2. Без гэтых каранёў – не чалавек, а перакацi-поле, якому ўсё адно, дзе быць… (Б. Сачанка). А нам, калi не хочам стаць перакацi-полем i нейчымi халуямi, трэба не толькi ўсiмi сiламi берагчы, але i заўсёды старацца быць годнымi сваёй Усявышнiм дараванай этнаназве – беларусы (Э. Ялугiн). Перакацi-поле, Iмполь Верамей поўны захаплення ўжо ад адной магчымасцi ўладарыць (М. Тычына). Такiя «перакацi-поле» – як у гэтым нi прыкра прызнацца – былi нават сярод маiх аднакласнiкаў (Б. Сачанка). А каму ахвота з такiм перакацi-полем жыць? (М. Данiленка).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8.6

Акрэслiце значэнне фразеалагiзма бабiна лета ў кожным сказе, вызначце, у ролi якога члена сказа ён выступае.

 

     1. Перад бабiным летам заўсёды холад бывае (Л. Калодзежны). 2. Была часiна бабiнага лета (А. Васiлевiч). 3. А гром вераснёўскi  ў бабiным леце – як   тры адгалоскi  аб страчаным леце (В. Зуёнак). 4. Спакойна лунаюць белыя нiтачкi бабiнага лета (А. Карпюк). 5. Кветка «бабiнае лета» дацвiтае ля веснiц (А. Руцкая). 6. Зачыналася бабiна лета з яго спазнелай, скупой, але такой жаданаю радасцю ў прыродзе (В. Быкаў). 7. Толькi i паспеў Алесь заўважыць дробныя светлыя галоўкi бабiнага лета ў агародчыку (А. Васiлевiч). 8. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета. (К. Чорны).

 

 

 

 

 

8.7

Вызначыце, якой часціне мовы адпавядаюць наступныя фразеалагічныя звароты.

 

     Абводзiць вачыма, пальчыкi аблiжаш, аднаго поля ягада, з аглядкай, антонаў агонь, адарвi ды падай, хоць адбаўляй, вадзiць за нос, варушыць мазгамi, богам забыты, адным махам,  хоць вады напiся, свой брат, канторскi пацук, пень асiнавы, прасiць рукi, гнуцца ў тры пагiбелi, кракадзiлавы слёзы, удыхнуць душу, хадзiць на галаве, каб на яго лiха, халера яго бяры, хадзiць на заднiх лапках, усплываць на памяць, труса святкаваць, падняць на смех.

 

 

 

 

 

 

 

8.8

Падбярыце сінанімічныя фразеалагізмы да наступных слоў і словазлучэнняў.

 

     Бiць адбой, вадзiць за нос, вецер у галаве, за дзедам шведам, дыхаць вольна, вады не замуцiць, змотваць вудачкi, iграць на нервах, як карова языком злiзала, траянскi конь, непачаты край, аднаго крою, мазолiць вочы, дзе Макар козы пасе, на пальцах можна пералiчыць, наводзiць цень.

 

 

 

 

 

 

8.9

Падбярыце да словазлучэнняў фразеалагізмы-антонімы.

 

     Сёмая вада на кiсялi, за вочы, галава варыць, кату па пяту, класцi пад сукно, без клёпкi ў галаве, як кот з сабакам, адным мiрам мазаны, махнуць рукой, нарадзiцца пад шчаслiвай зоркай, хоць вока выкалi, трымаць язык за зубамi, нi свет нi зара, апусцiць галаву, рукой падаць, востры на язык, аж пяткi блiшчаць.
 

 

 

 

 

 

8.10

Вызначце, якiя вiды вар’iравання сумяшчаюцца ў камбiнаваных варыянтах.

 

     <Сам> чорт нагу (ногi) зломiць (паломiць), цягнуь (выцягнуць) кiшкi (вантробы), клёпкi (клёпак) не хапае (не стае) <у галаве>, уваходзiць (увайсцi) у <сваю> каляiну (каляю), трашчаць (затрашчаць) па <усiх> швах, страляць (бiць) з гарматы (з гармат) па вераб’ях, падстаўляць (падставiць) галаву (лоб)  пад  кулi (пад  кулю), трымаць нервы (сэрца)  у кулаку (у руках).
 

 

 

 

 

 

8.11

Вызначце паходжанне фразеалагізмаў.

 

     Вольны казак, вочы вялiкiя зрабiлiся, гарачая галава, дражнiць гусей, другое дыханне, душой загавець, дым каромыслам, заводзiць катрынку, з вуснаў у вусны, з карабля на баль, казёл адпушчэння, капцiць свет, мець справу, наступаць на горла, паветраныя замкi будаваць, саламяная ўдава, соль зямлi, таптаць у гразь, трапiць у нерат, увайсцi ў гiсторыю, хварэць на пана, яблык разладу, як пiлiп з канапель.

 

 

 

 

 

8.12

З «Фразеалагiчнага слоўнiка беларускай мовы" I.Я. Лепешава выпiшыце

 

     па пяць фразеалагiзмаў розных функцыянальна-стылявых разрадаў.

 

 

 

 

 

8.13

Вызначце сярод прапанаваных фразеалагiзмаў кнiжныя.

 

     Выходзiць з-пад пяра, напускаць туману, нялёгкая прыгнала, кесарава кесаравi, на кругi свае (вярнуцца), порах сыплецца, ад мала да вялiка, танталавы мукi, на разбор шапак, арыяднiна нiтка, скланяць на ўсе лады, праметэеў агонь, спяваць асанну, сэрца замiрае, чарвяк точыць, вавiлонскае стоўпатварэнне, укладваць у вусны, чорт яго разбярэ, у фаворы, трымаць высока сцяг, геркулесавы слупы.

 

 

 

 

 

 

 

 

8.14

Запішыце фразеалагізмы, групуючы іх паводле відаў стылістычнай афарбоўкі (адабральны, жартаўлiвы, неадабральны, іранічны, узнёслы, пагардлiвы, асуджальны і г. д.).

 

     Што слiна на язык прынясе ’зусiм не думаючы i абы-што (гаварыць, плесцi)’, смактаць лапу ’ галадаць’, прыстаць, прычапiцца як смала ’неадчэпна, дакучлiва’, сунуць нос не ў сваё проса ’ўмешвацца ў чужыя справы’, сонца ўзыходзiць ’ для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмi значнае ў жыццi’, спаць на хаду ’марудзiць, быць вельмi пасiўным, марудлiвым’, з языка не спускаць ’пастаянна гаварыць пра каго-, што-небудзь’, старшыя куды пашлюць ’падсобны працаўнiк, рознарабочы’, i блiзка не стаяў ’не можа нават параўноўвацца з кiм-, чым-небудзь’, у адну столку ’вельмi малы, мiзэрны’, страляць з гарматы па вераб’ях ’трацiць шмат сiл, сродкаў на дробязi’, хварэць на кiшаньковыя сухоты ’не мець грошай цi скардзiцца на недахоп грошай, безграшоўе’, мамiн сынок ’распешчаны, збалаваны, нi да чаго не прыстасаваны хлопчык, малады чалавек’, вялiкага сэрца ’сардэчны, шчыры, гатовы дапамагчы’, нi к сялу нi к гораду ’зусiм недарэчна, неўпапад’, упiсаць новую старонку ’зрабiць што-небудзь новае, знамянальнае ў якой-небудзь галiне’, з царом у галаве ’вельмi разумны, кемлiвы’, як жаба гразi ’вельмi моцна. Пра п’янага’, як аршын праглынуўшы сядзець, хадзiць ’у ненатуральна прамой паставе’.

 

 

 

 

 

 

8.15

Назавіце чалавека, якога можна ахарактарызаваць прапанаванымі фразеалагізмамі.

 

     Ад гаршка паўвяршка, ад зямлi не алрос, аршын з шапкай, жабе па калена, з вузел, кату па пяту, пад стол пяшком ходзiць; стрэляная птушка, бiты воўк, стары верабей; язык каля вушэй матляецца, слабы на язык, язык без касцей, язык доўгi, жаба на языку не спячэцца; вецер у галаве гуляе, з ветрам у галаве, куды вецер дзьме; з мухамi ў носе, крывое кола; душа мохам абрасла; душа наросхрыст.

 

 

 

 

 

8.16

Падбярыце да рускiх фразеалагізмаў адпаведнікі з беларускай мовы.

 

     Одного поля ягоды, нести чепуху, два сапога пара, скалить зубы, втирать очки, дать стрекача, с гулькин нос, сердце ушло в пятки, клевать носом, мозолить глаза, пойти прахом, пустить по миру, оказать милость.

     Для даведак: сэрца апала, даць лататы, аршын с шапкой, ласку зрабiць, як кот наплакаў, абое рабое, забiваць бакi, лухту плесцi, з ветрам пайсцi, вочы рэзаць, з аднаго балота чэрцi, з вузел ростам, табаку важыць, да торбы давесцi, зубы сушыць.
 

 

 

 

 

 

 

8.17

Прывядзiце прыклады фразеалагiзмаў, якiя прыйшлi ў лiтаратурную мову:

 

1) з мовы артыстаў i музыкантаў;

2) з мовы маракоў;

3) з мовы рыбакоў;

4) з мовы сталяроў;

5) з мовы паляўнiчых;

6) з мовы краўцоў.

 

 

 

 

 

 

8.18

Падбярыце як мага больш фразеалагiзмаў, якiя сiнанiмiчныя наступным словам:

 

хутка, плакаць, далёка, разумны.

 

 

 

 

 

8.19

Знайдзіце перыфразы і вызначце іх значэнне.

 

     1. Усё застанецца: i галька, i ценi скалiстай грады, …i рэўнасць, нiбы каралеўна, – капрызнай стыхii дзiця (М. Рудкоўскi). 2. На востраве, у дуброве, у сэрцы маўклiва гняздзяцца сам отныя белыя птахi – мае i тваен ўспамiны (М. Рудкоўскi). 3. Над Бацькаўшчынай – цёплыя снягi: мiльярды птушанятак белакрылых спускаюцца на пушчы, на магiлы, на весi, бальшакi i берагi (М. Рудкоўскi). 4. Я знаю, што ў чарнiц, як i ў сунiц, пад скурай кроў чырвоная пульсуе (П. Макаль). 5. I плывуць камбайны-караблi з залатым руном зямлi (К. Буйло). 6. Вясна ступiла на рачулку. I гулкi крок яе чуцён – браню зiмы скiдае гулка, бярэ да квеценi разгон (П.Броўка). 7. Усё сцiхла. Але вось паветра рассякае агнiсты меч i зiхацiць вясёла (М. Багдановiч). 8. Хто сказаў, што панядзелак нешчаслiвы дзень нiбы? А мяне дык ён натхняе, тыдня першая мяжа (П. Броўка). 9. Хiлiцца к вечару дзень, i даўжэйшымi робяцца ценi, з болем пад захад жыцця ўспомнiш пра гэта ты (М. Багдановiч). 10. Гром!.. Дажджын адгалоскi… Буйны постук па свежай раллi. Клейкi лiст для бярозкi. Веснавое пiтво для зямлi (К. Кiрэенка). 11. Не памылялiся нiколi ластаўкi – метэаролагi крылатыя: дажджу чакайце – над зямлёю слалiся, вялiся ў небе – сонцам дзень парадуе (М. Маляўка). 12. А ластаўкi ў сяле перавялiся, апошнiя шукаюць абароны ў журботным выраi – Чырвонай кнiзе (М. Маляўка). 13. Маладыя яблыні каля школы ўкруг пальцамі пазяблымі ловяць белы пух (Н. Гiлевiч). 14. Той, якую любіў і люблю, дай здароўя, адхланнасці дай i яе залаты адвячорак як мага надаўжэй затрымай! (Н. Гiлевiч).