ТЭСТ № 3

 

 

 

Адзначце фразеалагізм

цяжкі тыдзень
ахапіць думкай
павесiць нос
 


Адзначце міфалагічны фразеалагізм

 ні сват ні брат
аўгiевы стайнi
грушы на вярбе
 


Адзначце фразеалагізм, які мае значэнне “ўсякі, кожны чалавек”

і жук і жаба
і воўк і авечка
і слон і бегемот


Адзначце слова, да якога падабраны няправільны фразеалагічны эквівалент

без сведкаў – адзін на адзін
рана – ні свет ні зара
пакрыўдзіцца – кляваць носам
 


Адзначце рускамоўны фразеалагізм, да якога няправільна падабраны беларускі адпаведнік

попасть впросак – трапіць у нерат 
сесть на шею – сесці ў лужу
с гулькин нос – як кот наплакаў
 


Адзначце сказ, у якім фразеалагізм выконвае функцыю азначэння

Пасля распродажу маёмасці застаўся я голы як сакол, але затое зноў паступіў ва ўніверсітэт.
Гэта была іх [Алеся і Анежкі] першая сустрэча з вока на вока.
З адкрытым сэрцам, з радаснай душой апоўначы на захад я адчаліў.
Як я пагляджу, дык мой хлопец не промах: выбраў сабе дзяўчыну да пары.
 


Адзначце афарызм з твораў Кандрата Крапівы

Кожны чалавек – гэта цэлы свет.
Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай.
Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.


Адзначце, якога чалавека называюць залётнаю птушкаю

свабоднага, ні ад каго не залежнага
чужога, нетутэйшага 
які рэзка не падобны да іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам
таго, хто адышоў ад адных і не далучыўся да другіх

 


Адзначце фразеалагізмы, якія не маюць супрацьлеглага значэння

ад цямна да відна– ад расы да расы
толькі пяткі блішчаць – без аглядкі

ні нашым ні вашым – і нашым і вашым
аршын з шапкай – хоць ты сабак вешай

 


Адзначце сказ, у якім фразеалагізма няма

Я не пярэчыў: не прывык сядзець склаўшы рукi.
Для развароту двор быў цесны, трэба было выязджаць на вуліцу заднім ходам.
Раструбілі на ўвесь свет пра гэтую самую куплю і раптам – заднi ход.
Як рукой падаць – сасновы лес, карысны для здароўя.
 


Адзначце радок, у якім правільна да слова падабраны фразеалагізм-сінонім

заблытаць – строіць кпіны
недарэчнасць – грушы на вярбе
забыцца – збіць з панталыку

 


Да якога тыпу фразеалагiзмаў па ступенi семантычнай злiтнасцi адносiцца фразеалагiзм лынды бiць?

фразеалагiчнае адзiнства 
фразеалагiчнае зрашчэнне
фразеалагiчнае спалучэнне
 


 

Увядзiце сваё прозвiшча:

 
 

 
 

 

 

Максiмальная колькасць балаў: 12