ПЫТАННI

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні для самаправеркi

 

  1. Што такое лексікалогія і што з’яўляецца аб’ектам яе вывучэння?

  2. Які сэнс мае паняцце “лексіка”?

  3. З якіх раздзелаў складаецца лексікалогія і што яны вывучаюць?

  4. З якiмi раздзеламi мовазнаўства звязана лексiкалогiя?

  5. Што такое слова? Якiмi ўласцiвасцямi яно характарызуецца?

  6. Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння, фанемы, марфемы?

  7. Што разумеецца пад лексічным значэннем слова?

  8. Пералiчыце асноўныя спосабы ракрыцця лексічнага значэння слова.

  9. 9.Ахарактарызуйце асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў.

  10. Якiя словы называюцца матываванымi?

  11. Што такое граматычнае значэнне слова?

  12. Што такое мнагазначнасць?

  13. Што разумеецца пад прамым і пераносным значэннем слова?

  14. Якія віды пераносных значэнняў адрозніваюцца ў мове?

  15. Што такое метафара?

  16. На якія групы падзяляюцца метафары паводле ступені вобразнасці?

  17. Якiя метафары называем iндывiдуальна-аўтарскiмi?

  18. Што такое метанімія?

  19. Што такое сiнекдаха?

  20. Што такое аманімія? Амонімы?

  21. Як размяжоўваюцца амонiмы i мнагазначныя словы?

  22. Якія тыпы амонімаў вылучаюцца?

  23. Якія амонімы называюцца міжмоўнымі?

  24. Пералiчыце крынiцы ўзнiкнення амонiмаў.

  25. Адзначце выпадкі стылістычнага ўжывання амонімаў.

  26. Якімі структурна-граматычнымі, фанетыка-арфаэпічнымі і семантычнымі адметнасцямі вызначаюцца паронімы?

  27. Якія найбольш частыя памылкі сустракаюцца ва ўжыванні паранімічных назваў?

  28. Чым адрозніваюцца паронімы ад амафонаў?

  29. Што такое паранамазія? Якая розніца паміж параніміяй і паранамазіяй?

  30. Што такое сінонімы? Чым адрозніваюцца паміж сабой сінонімы?

  31. Якія тыпы сінонімаў вылучаюць? Ахарактарызуйце іх.

  32. Дайце характарыстыку эўфемізмам як разнавіднасці сінонімаў.

  33. Якая розніца паміж перыфразамі і адпаведнымі ім па значэннi

  34. словамі-назвамі?

  35. Раскрыйце значэнне сінанімічнага рада і дамінанты.

  36. Ці могуць у сінанімічным радзе побач з асобнымі словамі ўваходзіць семантычна або сінтаксічна звязаныя спалучэнні слоў?

  37. Што такое антонімы? Якія неабходныя ўмовы ўзнікнення антаніміі?

  38. Якія тыпы антонімаў бываюць?

  39. Ці ўсе словы ў мове могуць уступаць ў антанімічныя сувязі?

  40. Як уплывае на антанімію мнагазначнасць слова?

  41. Як разумееце тэрмін “кантэкстуальны антонім”? Параўнайце яго з тэрмінам “кантэкстуальны сінонім”. Што іх збліжае і адрознівае?

  42. Які стылістычны прыём называецца антытэзай?

  43. Дайце вызначэнне аксюмарана як вобразнага сродку.

  44. Успомніце загалоўкі мастацкіх твораў, у якіх ёсць антонімы.

  45. Назавіце асноўныя шляхі папаўнення і развіцця лексічнага складу беларускай мовы.

  46. Якія пласты лексікі паводле паходжання вылучаюцца ў слоўніку беларускай мовы?

  47. Якая лексіка складае аснову слоўніка сучаснай беларускай мовы?

  48. Дайце вызначэнне спрадвечнабеларускай лексікі. На якія падгрупы яна падзяляецца?

  49. Што ўяўляе сабой лексіка агульнаславянскага паходжання? Укажыце яе семантычныя групы.

  50. Якая лексіка называецца ўсходнеславянскай?

  51. Якія словы адносяцца да ўласнабеларускай лексікі? З якім гістарычным перыядам звязана яе фарміраванне?

  52. Чым выклікаецца неабходнасць у лексічных запазычаннях з іншых моў?

  53. Што такое варварызмы? Экзатызмы? Якія прычыны абумоўліваюць іх запазычанне? Ці маюць гэтыя словы свае адпаведнікі ў нашай мове?

  54. На якія групы і падгрупы падзяляецца запазычаная лексіка?

  55. Укажыце фанетыка-марфалагічныя адметнасці запазычанняў з неславянскіх моў.

  56. Назавіце адметнасці лексікі, запазычанай з польскай мовы.

  57. Раскажыце пра запазычанні з рускай мовы.

  58. Што такое ўкраінізмы?

  59. Як асвойваюцца іншамоўныя словы?

  60. На якія стылістычныя разрады падзяляецца лексіка беларускай мовы?

  61. Якая лексіка называецца стылістычна нейтральнай, а якая – стылістычна афарбаванай?

  62. Што ўяўляюць сабой словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай?

  63. Ці ўваходзяць вульгарныя словы ў слоўнікавы склад беларускай мовы і якое месца яны займаюць у агульнай сістэме лексікі?

  64. У якіх стылях звычайна выкарыстоўваюцца словы, якія адносяцца да кніжнай лексікі? Да размоўнай лексікі?

  65. Якія з памет у тлумачальным слоўніку паказваюць на сферу ўжывання, а якія адзначаюць у слове эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку?

  66. Што абазначае адсутнасць у слове стылістычнай паметы?

  67. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання? На чым заснаваны такі падзел?

  68. Якія групы слоў уваходзяць у лексіку абмежаванага ўжывання?

  69. Якія словы адносяцца да агульнаўжывальнай лексікі? Ці ў аднолькавай меры выкарыстоўваюцца ў моўнай практыцы ўсімі носьбітамі мовы агульнаўжывальныя словы?

  70. Якія словы называюцца дыялектнымі? Чым адрозніваюцца дыялектны словы ад агульнаўжывальных?

  71. Якія віды дыялектызмаў адрозніваюцца ў лексіцы беларускай мовы? Дайце вызначэнне кожнаму віду.

  72. Якія дыялектызмы ўключаюцца ў тлумачальныя слоўнікі са спецыяльнай паметай?

  73. Якія словы адносяцца да спецыяльнай лексікі? Якое месца займае такая лексіка ў агульным слоўнікавым складзе?

  74. На якія групы падзяляецца спецыяльная лексіка ў залежнасці ад яе ролі і функцыі ў мове?

  75. Чым збліжаюцца і адрозніваюцца паміж сабой гэтыя дзве групы спецыяльнай лексікі?

  76. Чым тлумачыцца наяўнасць прафесіяналізмаў у мове?

  77. Якая лексіка называецца жаргоннай?

  78. Чаму жарганізмы знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы?

  79. Што ўяўляе сабой арго як асобная разнавіднасць жаргону?

  80. На якія групы падзяляецца лексіка беларуская мовы ў залежнасці ад яе ўжывання?

  81. Што разумеецца пад актыўным слоўнікавым складам мовы? Якія асноўныя лексічныя групы ўваходзяць у склад актыўнай лексікі?

  82. Што разумеецца пад пасіўным слоўнікавым складам? Якія словы адносяцца да пасіўнай лексікі?

  83. Чым адрозніваюцца паміж сабой гістарызмы і архаізмы?

  84. Назавіце асноўныя семантычныя групы гістарызмаў.

  85. Якія віды архаізмаў вылучаюцца ў сучаснай беларускай мове? Ахарактарызуйце іх.

  86. Якія прычыны абумоўліваюць узнікненне архаізмаў?

  87. Якія словы называюцца неалагізмамі? Як ўзнікаюць неалагізмы?

  88. Чым адрозніваюцца агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія неалагізмы?

  89. Якую мастацкую ролю адыгрываюць аўтарскія наватворы?

  90. Што называецца фразеалогіяй?

  91. Што з’яўляецца прадметам фразеалогіі?

  92. Што разумеецца  пад фразеалогiяй ў шырокiм i вузкiм сэнсе?

  93. Што такое фразеалагізм? Якія вызначальныя прыметы мае фразеалагізм?

  94. У чым падабенства і адрозненне паміж словам і фразеалагізмам, свабодным словазлучэннем і фразеалагізмам, сказам і фразеалагізмам?

  95. Наколькі пашыраны выпадкі полісеміі і аманіміі ў фразеалагічнай сістэме ў параўнанні з лексічнай?

  96. Што называецца варыянтнасцю фразеалагізмаў? Якія існуюць тыпы фразеалагічнай варыянтнаці?

  97. Наколькі пашыраны з’явы сінаніміі ў фразеалогіі?

  98. Як падзяляюцца фразеалагiзмы ў залежнасцi ад ступенi семантычнай злiтнасцi iх кампанентаў?

  99.  У чым асаблiвасцi фразеалагiчных зрашчэнняў, фразеалагiчных адзiнстваў i фразеалагiчныз спалучэнняў?

  100.  На якія тыпы падзяляюцца фразеалагізмы паводле іх структурна- граматычнага складу?

  101.  Што ўваходзіць у паняцце сэнсавай структуры фразеалагізма? Што ўключаецца ў фразеалагічнае значэнне, стылістычнае значэнне фразеалагізма?

  102.  Якія існуюць тыпы фразеалагізмаў паводле стылістычнай афарбоўкі і сферы выкарыстання?

  103.  У чым сутнасць марфалагічнай класіфікацыі фразеалагізмаў? Якія існуюць тыпы фразеалагічных адзінак па суадноснасці з часцінамі мовы? Якія фразеалагізмы з’яўляюцца несуадноснымі з пэўнымі часцінамі мовы?

  104.  У ролi якiх членаў сказа могуць выступаць фразеалагiзмы?

  105.  Якія генетычныя пласты вылучаюць ў фразеалагічным складзе беларускай мовы?

  106.  Назавіце асноўныя крыніцы ўзнікнення і паходжання фразеалагізмаў.

  107.  Ці папаўняецца беларуская літаратурная мова новымі фразеалагізмамі? Якія існуюць крыніцы папаўнення беларускай фразеалогіі?

 

 

 

 

 

Пытанні да экзамену

 

  1. Прадмет і задачы лексікалогіі. Лексікалогія  і  семантыка.  Семасіялогія.  Анамасіялогія.  Іншыя раздзелы лексікалогіі: фразеалогія, этымалогія, анамастыка і інш.

  2.  Слова як адзінка мовы. Лексема і словаформа. Функцыі слова.

  3.  Лексічнае значэнне. Паняцце і значэнне. Унутраная форма слова.

  4.  Лексічнае і граматычнае значэнні. Тыпы лексічных значэнняў.Прамое і пераноснае значэнні. Нематываванае і матываванае значэнні. Свабоднае і несвабоднае (сінтаксічна абумоўленае, канструктыўна абмежаванае, фразеалагічна звязанае) значэнні.

  5. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Тыпы пераносу значэнняў. Метафара. Метанімія. Сінекдаха.

  6. Амонімы, іх віды. Прычыны ўзнікнення амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці.

  7. Сінонімы, іх віды. Сінанімічны рад. Дамінанта сінанімічнага рада. Функцыі сінонімаў.

  8. .Антонімы, іх віды. Моўныя і кантэкстуальныя антонімы.

  9. Паронімы, іх віды. Стылістычная роля паронімаў.

  10.  Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (уласнабеларуская і запазычаная лексіка).

  11.  Экзатызмы, варварызмы, інтэрнацыяналізмы.

  12. Паняцце моўных кáлек. Запазычанні і калькі.

  13. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку).

  14. Спецыяльная лексіка. Прафесіяналізмы і тэрміны: падабенства і адрозненне.

  15. Жаргонная лексіка.

  16. Дыялектная лексіка. Тыпы дыялектызмаў.

  17. Лексіка беларускай мовы паводле ступені ўжывання (актыўная і пасіўная лексіка).

  18. Устарэлыя словы і неалагізмы.

  19. Архаізмы і гістарызмы. Крытэрыі іх размежавання. Класіфікацыя архаізмаў.

  20. Лексіка беларускай мовы паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі (нейтральная і стылістычна афарбаваная лексіка).

  21.  Фразеалогія, яе прадмет і задачы. Разуменне фразеалогіі ў шырокім і вузкім сэнсе.

  22. Фразеалагічны зварот, яго дыферэнцыяльныя прыметы. Семантыка-граматычныя ўласцівасці фразеалагізмаў. Адрозненне фразеалагiзмаў ад іншых моўных адзінак.

  23. Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы. Субстантыўныя, дзеяслоўныя, ад’ектыўныя, прыслоўныя, выклічнікавыя фразеалагізмы.

  24. Структурныя тыпы фразеалагічных зваротаў (фразеалагізмы са структурай сказа, фразеалагізмы са структурай словазлучэння, фразеалагiзмы-спалучэннi).

  25. Класіфікацыя  фразеалагічных зваротаў  паводле  семантычнай злітнасці (фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні, выразы).

  26. Крыніцы беларускай фразеалогіі.

  27. Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання (уласнабеларускія, запазычаныя, калькі). Фразеалагічныя звароты, запазычаныя са славянскіх моў.

  28. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў (міжстылёвыя, кніжныя, размоўныя, функцыянальна незамацаваныя).

  29. Сінанімія, антанімія, аманімія і мнагазначнасць фразеалагізмаў у беларускай мове.

  30. Прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, афарызмы.